Андрэй Ханевіч. Фота: Беларускі Незалежны Прафсаюз
Былога старшыню Першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча судзяць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. 9 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе прайшло трэцяе пасяджэнне па крымінальнай справе.
Крымінальную справу распачалі па факце гутаркі з журналістам тэлеканала «Б**сат», падчас якой Андрэй «перадаў нейкія дадзеныя». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, а запісвалі размовы супрацоўнікі спецслужбаў. Ханевіч здагадваўся аб гэтым, паведамляе сайт Беларускага Незалежнага Прафсаюза.
Крымінальную справу распачалі пасля звальнення з «Гродна Азот».
Рашэнне па справе Андрэя Ханевіча будзе вынесена 16 лістапада. Бок абвінавачвання патрабуе пакараць Ханевіча агулам пяццю гадамі калоніі строгага рэжыму.
Андрэй Ханевіч — 47-гадовы апаратчык цэха «Карбамід-3», бацька траіх дзяцей. Некалькі разоў адбываў адміністрацыйны арышт. Наколькі вядома Hrodna.life, гродзенец знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Чытайце таксама:
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…