Навіны

У Гродне з’явіцца больш 200 працоўных месцаў: будуюць новы «унікальны завод»

Больш за 200 працоўных месцаў з’явяцца з адкрыццём новага шклозавода ў Гродне. Яго будуюць побач з трасай М6 у Аўльсе, паведаміў тэлеканал СТБ. Тэлеканал сцвярджае, што гэты праект унікальны для Беларусі, а ў свеце нібыта не больш за 10 аналагаў такой вытворчасці.

Новы шклозавод пад Гродна. Крыніца: ctv.by

На новым заводзе плануюць выпускаць больш за 200 млн бутэлек у год. У залежнасці ад запатрабаванасці, шкло змогуць рабіць любога колеру, а пераход ад аднаго да другога можа адбывацца ў кароткі тэрмін — за два-тры дні.

Галоўнае — забяспечыць унутраны рынак

Галоўная задача новага завода — забяспечыць шклотарай унутраны рынак. На новым заводзе плануюць выкарыстоўваць інавацыйныя энэргаэфектыўныя і рэсурсазахоўваючыя тэхналогіі. Афіцыйны прадстаўнік холдынга «Гродзенскі шклозавод» Таццяна Бондар кажа, што адна з адметнасцяў новай вытворчасці - печ аб’ёмам 220 тон шкла ў суткі.

Зараз адбываецца падбор і навучанне будучых супрацоўнікаў, а таксама наладжванне абсталявання.

Навошта ў Гродне яшчэ адзін шклозавод

Завод вырашылі будаваць для задавальнення попыту на шкляную тару і ўпакоўку як альтэрнатыву пластыку. Цяперашняе прадпрыемства ААТ «Гродзенскі шклозавод» знаходзіцца ў цэнтры горада і не можа нарошчваць вытворчыя магутнасці.

Каб знізіць уздзеянне на навакольнае асяроддзе, шкловараную печ абсталююць электрафільтрам і аўтаматызаванай сістэмай кантролю за працай механізмаў ачысткі, колькасным і якасным складам выкідаў у атмасферу.

Калі пачалі будаваць завод

Новы шклозавод у Гродне пачалі будаваць вясной 2021 года. Будаўніцтва адбываецца ў свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест» у Аўльсе. Новыя вытворчыя плошчы будуюць каля трасы М6, бо гэта павінна станоўча паўплываць на распрацоўку лагістычных маршрутаў.

Генпадрадчык будаўніцтва — ААТ «Гроднапрамбуд». Працы планавалі завяршыць да кастрычніка 2022 года.

Чытайце таксама: Шклозавод «Нёман» выпусціў «прэм'ерную» калекцыю крышталю. Чым адметна навінка?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025