У гандлёвым цэнтры OldCity закрываецца піцэрыя “Піца Тэмпа”. Апошнім днём працы назвалі 7 лістапада.

“Хлопцаў мы яшчэ ўбачым, толькі ўжо ў новым фармаце”, – намякнулі ў Instagram OldCity.

Наведвальнікі шкадуюць, што піцэрыя закрываецца. “Вельмі шкада, было адно прыстойнае кафэ на ўвесь ГЦ, і тое зачыняецца. Кавы пасля шопінгу ўжо і не пап’еш і не паабедаць смачна”, – напісала ў Instagram ГЦ карыстальніца з нікам denishchik.natalia. “Як шкада, любімая піца толькі там”, – напісала іншая падпісантка lenagrintsevich.

Закрываецца папулярная піцэрыя ў адным з буйных ГЦ горада. Што будзе на яе месцы?
Так выглядала “Піца Тэмпа” ў дзень адкрыцця 7 студзеня 2019 г. фота: @nadiakireeva

Магчыма, закрыццё звязана з тым, што неўзабаве ў OldCity плануецца адкрыццё 17-га рэстарана сеткі народнай кухні «Васількі». Рэстаран павінен быў размесціцца на тых жа плошчах, дзе цяпер «Піца Тэмпа», але не замест яе, а побач. Агульная плошча на дзве ўстановы была б каля 370 кв. м., агульная колькасць пасадачных месцаў – больш за 200, удакладнялі ў ГЦ OldCity месяц таму. Як хутка адкрыецца новая ўстанова, пакуль не паведамляецца.