Пракуратура прыйшла ў дзіцячы садок у Слоніме: дашкольнікам расказалі пра вайну і патрыятызм

У Слоніме старэйшы памочнік пракурора Вольга Кузьма распавяла дзецям пра пракуратуру і гісторыю Беларусі. У канцы кастрычніка 2022 года яна наведала Слонімскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, паведаміў «Слонімскі веснік». Гэта не адзінкавы выпадак: пракуроры прыходзяць у дзіцячыя садкі ў розных гарадах, каб распавесці пра Вялікую айчынную вайну, генацыд беларускага народу і патрыятызм.

Супрацоўніца пракуратуры ў дзіцячым садку Слоніма. Крыніца: slonves.by

Памочніца пракурора падчас сустрэчы з дашкольнікамі распавяла пра ролю пракуратуры ў Беларусі. Таксама з дзецьмі зладзілі «падарожжа ў гісторыю Беларусі», узгадалі дзяржаўныя сімвалы, ушанавалі хвілінай маўчання загінулых у часы Вялікай Айчыннай вайны. Нацыянальныя традыцыі «замацавалі» праз беларускія танцы і гульні.

Пракуроры прыходзяць у садкі ў межах акцыі «Ліст аб Беларусі». Таму ў канцы сустрэчы дзеці «адправілі» сімвалічны ліст аб Беларусі «новым сябрам з розных краін».

Пракуроры ходзяць па садках па ўсёй краіне

Падобныя сустрэчы адбываюцца ў дзіцячых садках Беларусі на працягу 2022 года. Іх арганізавала Міністэрства адукацыі разам з Генеральнай пракуратурай Беларусі. Такія мерапрыемствы праводзяць, каб «прывіць дзецям патрыятызм і любоў да Радзімы».

Падобныя сустрэчы адбыліся ў Мінску, Віцебску, Касцюковічах (Магілёўская вобласць), а таксама ў дашкольных установах Брэста і Брэсцкай вобласці.

Чытайце таксама: У памяць аб забітых у Гродзенскай турме ўсталююць мемарыяльную шыльду. Пракуратура кажа, што там забівалі немцы і нацыяналісты

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025