Аўтуховіча пакаралі 25 гадамі зняволення, 20 з іх ён правядзе ва ўстанове ўзмоцненага рэжыму. У Гродне пачнуць судзіць Андрэя Ханевіча — былога старшыню незалежнага прафсаюза «Гродна Азот». Сем прысудаў вынеслі ў Гродзенскай вобласці. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 17 па 23 кастрычніка.
Аляксандр Курганскі больш за 15 гадоў прапрацаваў у МНС. Перад затрыманнем быў камандзірам аддзялення ў частцы № 7 у Гродне. Яго затрымалі 30 верасня 2021 года па «справе Зельцара». Пасля гэтага яго звольнілі і абавязалі выплаціць 7000 рублёў паводле кантракту, паведамляе «Вясна».
Курганскага абвінавацілі па арт. 369 КК і ч. 1 арт.130 КК. 12 жніўня 2022 года палітвязню прысудзілі 1,5 года калоніі, а таксама штраф у памеры 1600 рублёў.
28 чэрвеня 2022 года КДБ ўнёс Аляксандра ў спіс асобаў, «якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», а ў верасні — да «экстрэмісцкай».
Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і 17 кастрычніка выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3, дзе яго амаль два месяцы ўтрымлівалі ў «карантыне».
Паўла Бяленіка судзяць па шэрагу артыкулаў КК:
Справу разгледзяць у закрытым судовым пасяджэнні.
Павел быў затрыманы ў канцы верасня 2021 года. Ён таксама праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК — абраза прадстаўніка ўлады і 130 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Каля Смаргоні спынілі 46-гадовага жыхара Вілейскага раёна — на яго аўтамабілі былі напісаныя «праклёны прэзідэнту РФ».
Мясцовы жыхар перавозіў аўтамабіль на лафеце, каб пакінуць на рамонт. Паводле сцвярджэння сілавікоў, на бартах аўто былі напісаныя «праклёны прэзідэнту РФ».
Спачатку мужчына паведаміў, што аўтамабіль спісалі хуліганы, пакуль ён ездзіў па помпу для кола, якое спусціла. У РАУСе ён напісаў заяву і ацаніў шкоду амаль у 400 рублёў. Распачалі крымінальную справу.
Але сілавікі прыйшлі да высновы, што мужчына сам спісаў аўтамабіль, каб «хайпануць» і выдумаў гісторыю з хуліганамі. Паводле іх версіі, мужчыну чакае пратакол, магчыма, крымінальная справа за загадзя ілжывы данос аб злачынстве.
51-гадовага гродзенца абвінавацілі ў злачынствах супраць палавой недатыкальнасці, ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны, а таксама публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 і ч. 3 арт. 167, ч. 1 арт. 169, ч. 1 арт. 173, ч. 1 арт. 368 КК).
Абвінавачаны «здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару» ў дачыненні да малалетніх насуперак іх волі і «распусныя дзеянні» ў дачыненні да непаўналетняга. Таксама ён паіў іх алкаголем.
У лістападзе 2021 года «ВКонтакте» мужчына размясціў непрыстойныя па форме паведамленні, якія зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі.
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна асудзіў яго на 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Верагодна, абвінавачаны — Тадэвуш Явароўскі. Яго справу разглядалі ў закрытым судовым пасяджэнні.
18 кастрычніка Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Юліі Лаптановіч. У выніку шматдзетнай маці скарацілі тэрмін на тры месяцы — з пяці гадоў зняволення да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў, а таксама скарацілі суму штрафу амаль на тысячу рублёў. Хутка жанчыну этапуюць у калонію, паведамляе «Вясна».
Гродзенскі абласны суд 18 ліпеня прысудзіў актывістку з Пружанаў паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса да пяці гадоў калоніі. Год таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па «справе карагодаў». Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію». Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе. На волі іх чакаюць трое дзяцей.
Жыхары Слоніма напісалі зварот у Слонімскі раённы Савет дэпутатаў з прапановай, каб ён прымаў рашэнні не толькі на рускай мове, але і на беларускай, паведамляе «Гарадзенская права».
«Дэпутаты аднагалосна вырашылі прымаць нарматыўнаправавыя акты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў на рускай мове ў сувязі з тым, што гэта больш зручна большасці. Разам з тым права прымаць рашэнні на беларускай мове таксама захоўваецца», — паведаміла намеснік старшыні Ірына Вінаградава.
Пра гэта паведаміла дачка палітвязня. За чатыры дні сабралі больш за 12 000 рублёў.
30 верасня ў судзе Ваўкавыскага раёна асудзілі Уладзіміра Сергіенка па ч. 2 арт. 367 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады», паведамляе MAYDAY TEAM.
Мужчыну затрымалі 23 чэрвеня па «адміністратыўцы». Паводле арт. 19.10 і 19.11 КаАП ён атрымаў 10 сутак арышту. Неўзабаве яму прад’явілі абвінавачванне. Са слоў блізкіх, крымінальную справу завялі за лайк пад каментарамі, якія абражаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і міністра абароны Віктара Хрэніна.
У пачатку ліпеня палітвязня Андрэя Сцепаненка накіравалі ў бабруйскую калонію № 2. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адразу па прыбыцці палітвязня пазбавілі перадачы. Пазней яго на тыдзень змяшчалі ў штрафны ізалятар, паведамляе «Вясна».
21 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна былога работніка «Гродна Азот» Эдуарда Ісаева асудзілі па ч.2 арт. 367 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і ч. 2 арт. 368 КК «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Справу разглядаў суддзя Генадзь Мазайла, паведамляе MAYDAY.TEAM.
Мужчына паставіў лайк у «Одноклассниках» — у суполцы «Стоплука» пад пастом з выявай Аляксандра Лукашэнкі. Мужчыну затрымалі 25 чэрвеня за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт 19.11 КаАП і падвергнулі 10 сутак арышту. Пасля яго заключылі пад варту.
Дома ў Эдварда Ісаева засталіся жонка і маленькія дзеці.
Жыхара Пінска Паўла Малітвіка асудзілі 21 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Яго абвінавацілі па:
Павел быў затрыманы 2 верасьня 2022 года за каментары ў інтэрнэце, напісаныя ў траўні 2020 года. Ён абразіў двух супрацоўнікаў міліцыі. Малітвіка асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён заплаціць кампенсацыю пацярпелым. У мужчыны — двое дзяцей.
19 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынеслі прысуд раней судзімай Наталлі Тодрос — 2,5 года «хатняй хіміі». Адзін з пацярпелых спагнаў 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Абвінавачаная ў кастрычніку 2020 года, будучы ўдзельнікам экстрэмісцкага канала, двойчы размясціла абразлівыя каментары пад публікацыямі ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт.369 КК). Наталля прызнала віну, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Паколькі яна ўжо была судзімая, прысуд пакінулі такім жа — ён паглынуў менш строгі прысуд суда Цэнтральнага раёна Мінска.
Юрый Станеўскі. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 368, арт. 370, ч. 2 арт. 366, арт. 369, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 366 КК да сямі гадоў калоніі за каментары ў «дэструктыўным» Telegram-чаце на адрас Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, расійскіх вайскоўцаў;
Валерый Барзенка. Яго асудзілі па ч. 3 арт. 130 і ч. 2 арт. 295 КК да сямі гадоў калоніі за перадачу ў Telegram-боты «дэструктыўных каналаў» звестак аб сваім былым начальніку, а таксама за захоўванне патронаў да агнястрэльнай зброі;
Андрэй Сачэўка. Яго асудзілі па ч. 1 арт. 130 ч. 1 арт. 293 КК да шасці гадоў калоніі за размяшчэнне ў інтэрнэце каментароў з заклікамі да ўдзелу ў пратэстных акцыях. Хлопец пакутуе на псіхічнае засмучэнне.
Эдвард Вільчэўскі. Яго асудзілі па ч. 1 арт. 130, арт.369, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293, арт. 364 КК да дзевяці гадоў калоніі за публікацыю каментароў з заклікамі аказваць супраціў разгонам пратэстных акцый, абразу прадстаўнікоў улады, арганізацыю масавых беспарадкаў і падрыхтоўка да масавых беспарадкаў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Яго судзілі за:
Аляксандра Петушкова са Слоніма затрымалі ў студзені 2022 года. Відэа з ім выклалі праўладныя Telegram-каналы. Аляксандр сказаў, што яго затрымалі за каментары пра пратэстныя настроі ў Казахстане, змену ўлады і ўвод войскаў АДКБ.
Эксперты Следчага камітэта будуць вывучаць тэхніку, якую забралі пры ператрусах у палітвязня Паўла Мажэйкі.
Гэта тая ж тэхніка, якую ў Мажэйкі забралі пры вобыску ў 2021 года. Яе «даследавалі» паўтара года і вярнулі летам 2022 года. Цяпер яе забралі паўторна, паведамляе «Гарадзенская праўда».
Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 25 гадоў гадоў пазбаўлення волі. Першыя пяць гадоў зняволенага будуць утрымліваць у турме. Потым на 20 гадоў яго змесцяць у калонію ўзмоцненага рэжыму.
Таксама Гродзенскі абласны суд прысудзіў Аўтуховічу штраф у памеры 1000 базавых велічынь (32 000 рублёў) і пазбавіў звання старэйшага прапаршчыка ў адстаўцы.
Мікалая Аўтуховіча абвінавачвалі па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Іншым абвінавачаным прызначылі да 20 гадоў пазбаўлення волі. Антона Мельхера адпусцілі ў зале суда (якім выступае памяшканне турмы № 1 Гродна) — яму залічылі ў адбыванне пакарання час знаходжання пад вартай.
Што адбылося пасля вынясення прысуду?
Указы аб увядзенні санкцый супраць блізу 4000 грамадзян і арганізацый з Беларусі і Расіі падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У санкцыйным спісе сярод іншых прадпрыемстваў ёсць і «Гродна Азот». У лютым 2022 года, перад самым пачаткам вайны, яго называлі найбуйнейшым пастаўніком угнаенняў ва Украіну.
31 кастрычніка ў Гродзенскім абласным судзе пачнецца працэс над былым старшынёй першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот» Андрэем Ханевічам. Раней прафсаюз прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй і прынялі рашэнне аб яе ліквідацыі і забароне дзейнасці.
Андрэя будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах: 369 заўв. 1 — Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь і 361 заўв. 4 ч. 2 — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Артыкулы дагэтуль не раскрывалі — фігуранты крымінальнай справы давалі падпіскі аб неразгалошванні.
Сустрэча прадстаўнікоў беларускіх сілавікоў і работнікаў «Гродна Азот» прайшла 20 кастрычніка. На ёй гаварылі аб «калектыўным Захадзе», зброі для Украіны, якая «зацягвае супрацьстаянне» і можа трапіць да «радыкальных» беларусаў, падрыхтоўцы Польшчы да захопніцкай вайны і аб тым, ці будзе ваяваць Беларусь.
Праз паўтара гады пасля пахавання на магіле актывіста Вітольда Ашурка з’явіўся помнік. Яна знаходзіцца на могілках у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна.
Вітольда Ашурка пахавалі 26 траўня. На развітанне прыйшлі сотні людзей, цела накрылі бела-чырвона-белым сцягам, з якім і пахавалі труну. 13 кастрычніка актывісту і палітвязню з Бярозаўкі споўнілася б 52 гады.
Гродзенскую адвакатку Яніну Юргілевіч затрымалі 17 кастрычніка перад абвяшчэннем прысудаў па «справе Аўтуховіча». На працэсе яна абараняла аднаго з членаў сям'і Рэзановіч, асуджаных па гэтай справе. Абноўлена. У хуткім часе пасля затрымання Яніну Юргілевіч адпусцілі.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…