У Гродне прадаюць былыя будынкі цэнтра дэзінфекцыі каля вакзала. Самы стары з іх — 1900 года

На Будзённага 54а і 54а / 1, непадалёк ад польскага консульства і чыгуначнага вакзала, прадаецца комплекс пабудоў. Пачатковая цана, з якой павінны пачацца таргі - 524,6 тыс. рублёў ($ 210,8 тыс.). Раней па гэтым адрасе размяшчаўся Гродзенскі абласны цэнтр прафілактычнай дэзінфекцыі. Адзін з будынкаў узведзены ў пачатку мінулага стагоддзя.

Сярод прызначаных да продажу — аднапавярховы адміністрацыйны будынак 1956 г. пабудовы з дзвюма цаглянымі верандамі і санпрапускнік 1900 г. з тэрасай 1965 г. і цаглянай прыбудовай 1900 г. Будынак санпрапускніка пабудаваны ў стылі эклектыкі, на высокім цокалі. Дэкор моцна пацярпеў пасля капрамонту. Санпрапускнік там знаходзіўся з 1944 г., у 1956 г. на яго базе арганізавалі медвыцвярэзнік. Таксама ў комплексе прадаюцца гаражы, склады, бензасховішча і лабараторыя.

Пасля рамонту там з’явіцца будынак грамадскага прызначэння.

Некаторыя часткі нежылых памяшканняў прапануюць у арэнду: капітальныя будынкі плошчай 18,1 кв.м — да 2025 г. і плошчай 56,6 кв. м да 2025 г. Сам участак пад забудовай плошчай 0,1974 га можна будзе арандаваць на 50 гадоў.

Камунікацыі ёсць, але праз іх ёсць і абмежаванні: пакупнік павінны будзе захаваць існуючую сістэму цеплазабеспячэння будынка па Будзёнага, 54Б, захаваць допуск да теплопункта і камунікацыяў для абслуговых арганізацый, заключыць з імі дамовы для абслугоўвання. Сістэму вода- і электразабеспячэнне гэтага будынка таксама трэба будзе захаваць.

Праектную дакументацыю трэба будзе распрацаваць на працягу двух гадоў, а не пазней за тры гады пасля пакупкі будынка яго трэба ўвесці ў эксплуатацыю.

Апошні дзень падачы заявак — 16 лістапада, да 16.00. Арганізатар аўкцыёну — камітэт «Гроднааблмаёмасць».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025