«Гродна Азот» трапіў пад санкцыі Украіны. Перад вайной ён быў для яе найбуйнешым пастаўніком угнаенняў

Указы аб увядзенні санкцый супраць блізу 4000 грамадзян і арганізацый з Беларусі і Расіі падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У санкцыйным спісе сярод іншых прадпрыемстваў ёсць і «Гродна Азот». У лютым 2022 года, перад самым пачаткам вайны, яго называлі найбуйнейшым пастаўніком угнаенняў ва Украіну.

Рашэнне аб увядзенні санкцый прыняў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны 19 кастрычніка.

У дачыненні да «Гродна Азот» абмежаванні ўведзеныя на 5 гадоў. Санкцыі складаюцца з:

  • блакавання актываў;
  • спынення гандлёвых аперацый і транзіту рэсурсаў, палётаў і перавозак па тэрыторыі Украіны;
  • прадухілення вываду капіталаў за межы Украіны;
  • прыпынення выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў, ануляванне або прыпыненне ліцэнзій і іншых дазволаў на пэўныя віды дзейнасці, у прыватнасці на карыстанне нетрамі;
  • забароны ўдзелу ў прыватызацыі, арэндзе дзяржаўнай маёмасці;
  • спыненне прадастаўлення электронных камунікацыйных паслуг і выкарыстанне электронных камунікацыйных сетак;
  • забароны на публічныя і абаронныя закупкі тавараў, работ і паслуг;
  • поўнай забароны правядзення здзелак па каштоўных паперах;
  • забароны выдачы дазволаў, ліцэнзій Нацыянальнага банка Украіны на ажыццяўленне інвестыцый;
  • спынення выдачы дазволаў, ліцэнзій на ўвоз ва Украіну або вываз валютных каштоўнасцяў і абмежаванне выдачы наяўных па плацежным картах;
  • забароны рэгістрацыі ўдзельніка міжнароднай аплатнай сістэмы;
  • забароны павелічэння памеру статутнага капіталу гаспадарчых таварыстваў, прадпрыемстваў, у якіх рэзідэнт замежнай дзяржавы валодае 10 і больш працэнтамі статутнага капіталу або мае ўплыў на кіраванне і дзейнасць;
  • спынення дзеяння гандлёвых пагадненняў, сумесных праектаў і прамысловых праграм у пэўных сферах, у прыватнасці ў сферы бяспекі і абароны;
  • забароны перадачы тэхналогій, правоў на аб’екты права інтэлектуальнай уласнасці;
  • забароны на набыццё ва ўласнасць зямельных участкаў.

З іншых юрыдычных асобаў, зарэгістраваных у Гродзенскай вобласці, ва ўкраінскім санкцыйным спісе толькі АТ «Федэральны цэнтр навукі і высокіх тэхналогій «Спецыяльнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Элерон»», якое займалася будаўніцтвам Астравецкай АЭС. У дачыненні да яго абмежаванні ўведзеныя на 10 гадоў.

Найбуйнешы пастаўнік

У лютым 2022 года ва Украіне «Гродна Азот» быў найбуйнейшым пастаўніком угнаенняў. Паводле рэйтынгу спецыялізаванага выдання «Інфаіндустрыя», завод займаў вядучую пазіцыю ў агульным імпарце ў імпарце азотных угнаенняў.

У 2021 годзе «Гродна Азот» паставіў ва Украіну 545 тыс. тон угнаенняў, а разам з «Белаграферт» [беларуска-брытанская кампанія, рэзідэнт СЭЗ «Гроднаінвест"] з Гродна паступіла 724 тыс. тон азотных угнаенняў. У параўнанні з 2020 годам імпарт гродзенскага прадукту вырас у 3,9 разоў.

Рост імпарту суправаджаўся значным ростам спажывання ўгнаенняў ва Украіне ў 2021 годзе і скарачэннем вытворчасці ў другім паўгоддзі з-за росту коштаў на прыродны газ, адзначае выданне. Украінскі рынак спажываў каля 1,3 млн тон карбаміду і столькі ж карбаміда-аміячнай сумесі (КАС). Доля гродзенскага завода складала 20% рынку Украіны па карбаміду і КАС.

Акрамя ўгнаенняў, Украіна купляла і іншую прадукцыю прадпрыемства: поліамід (сінтэтычны матэрыял), метанол, сінтэтычныя вяроўкі, шнуры і падобнае.

Пасля ўвядзення супраць «Гродна Азот» санкцый краінамі Еўрасаюза ў 2021 годзе каля 80% экспарту прадукцыі ішло як раз ва Украіну, расказваў былы супрацоўнік прадспрыемства і актывіст Юрый Рававы для «Еўрарадыё».

Іншыя санкцыі «Гродна Азот»

Да гэтага моманту «Гродна Азот» ужо знаходзіўся пад іншымі санкцыямі. ЗША узнавілі санкцыі супраць прадпрыемства ў красавіку 2021 года. Асобна ў жніўні 2021 года трапіў пад амерыканскія санкцыі дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка. У снежні 2021 года прадпрыемства трапіла пад пяты пакет санкцый Еўрасаюза. «Гродна Азот» патрабаваў адмены санкцый праз Міжнародную арганізацыю працы.

Чытайце таксама:

У санкцыйным спісе — больш за 60 грамадзян Беларусі

У спіс санкцый Украіны трапілі больш за 60 грамадзян Беларусі, сярод якіх афіцыйная жонка Аляксандра Лукашэнкі Галіна Лукашэнка. Таксама ў ім — прадстаўнікі сілавых устаноў, чыноўнікі: міністр абароны Віктар Хрэнін, кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, генпракурор Андрэй Швед, кіраўнік Следчага камітэта Дзмітрый Гара, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, кіраўнік КДБ Іван Церцель, дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, кіраўнічка Савета Рэспублікі Наталля Качанава, палітык Алег Гайдукевіч, палітолаг Вадзім Гігін, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, некаторыя бізнесмены. Аляксандра Лукашэнкі і яго сыноў Віктара і Дзмітрыя ў спісе няма.

Санкцыі ўведзеныя пасля нападу Расіі на Украіну 24 лютага 2022 года. Фіксавалі ў тым ліку ракетныя абстрэлы Украіны з тэрыторыі Беларусі. 21 верасня ў Расіі абвесцілі частковую мабілізацыю.

10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што дамовіўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пра разгортванне супольнай рэгіянальнай групоўкі войскаў «у сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы». 15 кастрычніка прыбылі першыя эшалоны з расійскімі вайскоўцамі. Кіраўніцтва Беларусі неаднаразова заяўляла, што ў вайне не ўдзельнічае і не плануе.

Чытайце таксама: Коллективный Запад и подготовка к войне. О чем говорили руководители силовых ведомств рабочим на «Азоте»

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024