У лесе на месцы былой вайсковай часткі ў Грандзічах плануецца пабудаваць пажарнае дэпо, якое будзе абслугоўваць мясцовых жыхароў. Яшчэ адно пажарнае дэпо было неабходна згодна з нормамі. Такі адказ атрымаў гродзенец на свой зварот у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Мясцовы жыхар звярнуўся ў Мінархітэктуры і будаўніцтва ў канцы верасня. Падставай стала будаўнічае смецце, якое звозілі ў лес пры будаўніцтве магістралі. Пры гэтым завалілі сажалку — пажарны рэзервуар. Раней на гэтым месцы была вайсковая частка.
Неўзабаве пясок і груду абломкаў пачалі раскочваць і раўняць, разбіраць рэшткі старога будынка, заўважыў мясцовы жыхар.
Аб будаўніцтве паведамлялі і ў «Гродзенскай праўдзе». Акрамя базы гарадской службы МНС, на месцы былой вайсковай часткі планавалі ўладкаваць зялёную зону, дзе могуць з’явіцца спартыўныя і забаўляльныя аб’екты. Гэта прадугледжана генеральным планам Гродна на 2020−2030 гады.