Пажар у Сумах пасля абстрэлаў. Фота: pravda.com.
Шкода экалогіі Украіны ад вайны ацэньваецца дзесяткамі мільярдаў долараў. Наступствы адбіваюцца на экалогіі і эканоміцы суседніх краін і глабальнай экасістэме. У 2022 годзе з мэтай вывучэння ўплыву расійскіх ваенных дзеянняў на экалогію была запушчана ініцыятыва UWEC. Экадом распавядае аб значнасці гэтай працы для беларускай і міжнароднай супольнасці.
Ініцыятыва UWEC — рабочая група па вывучэнні наступстваў вайны ва Украіне для навакольнага асяроддзя, у якую таксама ўваходзяць незалежныя беларускія эксперты. Група аб’ядноўвае эколагаў, журналістаў, экспертаў і актывістаў. Яна нацэлена на абмен праверанай інфармацыяй і сумесны пошук рашэнняў экалагічных праблем, якія ўзніклі падчас вайны.
Ацэнка шкоды экалогіі Украіны ад вайны складае дзесяткі мільярдаў долараў. Негатыўнае ўздзеянне вайны на навакольнае асяроддзе відавочна ў выпадку лясных пажараў, выкідаў ад бамбёжак нафтаперапрацоўчых заводаў і газаправодаў або разбурэнняў водаправодных і каналізацыйных ачышчальных збудаванняў.
Аднак наступствы вайны выходзяць далёка за межы баявых дзеянняў і наўпрост адбіваюцца на экалогіі і эканоміцы суседніх краін і глабальнай экасістэме. Прыклады ўключаюць парушэнне ланцужкоў паставак харчавання з Украіны, што зноў абвастрыла праблему голаду ў самых бедных краінах Глабальнага Поўдня (неалагізм, які выкарыстоўваецца Сусветным банкам для абазначэння краін, якія развіваюцца — Hrodna.life) або энергетычны крызіс у Еўропе, выкліканы адмовай еўрапейскіх краін купляць расійскі газ.
— Вайна ў цэлым запавольвае рух да глабальных мэтаў кліматычнай нейтральнасці. Сярод палітыкаў многіх краін узнікае спакуса адсунуць экалагічныя стандарты і клопат аб навакольным асяроддзі на другі план, спасылаючыся на складаныя часы.
— Вайна таксама прывяла да змякчэння або ігнаравання экалагічных патрабаванняў у Украіне, Расіі і многіх іншых краінах.
— Палітыкі і карпаратыўныя лабісты часта прапануюць ахвяраваць абаронай навакольнага асяроддзя на карысць умацавання нацыянальнай абароны і захавання эканомікі. У выніку расце занепакоенасць з нагоды падрыву глабальнай кліматычнай палітыкі.
Праца арганізацыі сканцэнтравана на такіх тэмах, як прамое ўздзеянне вайны на навакольнае асяроддзе, трансгранічны ўплыў, харчовая бяспека і экалагічная палітыка, ядзерная бяспека. Доступ да інфармацыі на акупаваных тэрыторыях і ў зонах актыўных баявых дзеянняў абцяжараны, адзначаюць эколагі.
На сайце UWEC можна знайсці матэрыялы аб лёсе жывёл у ваенны час, даследаванне аб уплыве вайны на марскія акваторыі, тактыцы «зялёнага» пасляваеннага аднаўлення Украіны, а таксама шматлікія інтэрв'ю з украінскімі і міжнароднымі экспертамі і экаактывістамі.
Беларусь ва ініцыятыве прадстаўляе экспертка Ірына Сухій з экалагічнай арганізацыі «Экадом» і таварыства «Зялёная сетка».
— Наша праца складаецца з трох крокаў: маніторынг сітуацыі і збор звестак, іх праверка і правядзенне незалежнай экспэртызы і распаўсюджванне праверанай інфармацыі аб наступствах вайны, — тлумачыць Ірына. — Камандзе UWEC важна не дапусціць змякчэння законаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя ў ваенны час, так як доўгатэрміновыя наступствы гэтага будуць трагічныя. Мы таксама клапоцімся аб тым, каб пасля вайны Украіна аднаўлялася па «зялёным» стандартам устойлівага развіцця.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…