Новы раён на Таўлая пачне забудоўваць мінская прыватная фірма. Яна ўжо мае два праекты ў Гродне

Новы шматпавярховік узвядуць на вуліцы Таўлая. Яго пабудуе мінская кампанія «АйранІнвестПраект». Яна ўжо будуе два жыллёвых комплекса ў Гродне, паведаміў «Вечерний Гродно».

Канкурэнцыі за ўчастак не было

Участак пад будаўніцтва 11 кастрычніка выкупіла мінская кампанія «АйранІнвестПраект», звязаная з забудоўшчыкам «Айран». Гэта быў адзіны ўдзельнік таргоў, таму за арэнду ўчастка на 20 гадоў ён заплаціў мінімальную цану. Яна склада 44,1 тыс. рублёў (пачатковая цана 42 тыс. + 5%).

Знос ветлякарні даражэйшы за ўчастак

Дакладнай інфармацыі пра новы жылы дом на Таўлая, 28Е пакуль няма. Кампаніі трэба стварыць праект і ўзгадніць яго. Вядома, што новы дом не павінен быць вышэй за 35 метраў. На ўчастку ёсць перапад рэльефу, падведзены ўсе камунікацыі.

Пакуль невядома, які дом пабудуе «АйранІнвестПраект» у Гродне, але вось такі комплекс фірма ўзводзіць у Брэсце". Крыніца: realt.onliner.by

Таксама «АйранІнвестПраект» павінна будзе выдаткаваць больш за 300 тыс. рублёў за знос былой ветэрынарнай лякарні з гаражом, якія размяшчаюцца на ўчастку.

Будынак былой ветэрэнарнай лякарні на Таўлая. Крынціа: «Вечерний Гродно»

Паводле Генеральнага плана развіцця Гродна ўчастак на вуліцы Таўлая, 26 і 28 хочуць забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Прыватны сектар, які размяшчаецца побач, плануюць знесці.

Участак пад забудову акрэслены чырвоным колерам. Фота: «Гродзенская праўда». Мантаж: Urban Hrodna

Чытайце таксама: На кольце Брикеля-Тавлая построят новый квартал высоток

Мінская фірма ўжо будуе жылы комплекс у Гродне

Кампанія «АйранІнвестПраект» ужо будуе ў Гродне жылы комплекс побач з універсамам «Кастрычніцкі». Ён размяшчаецца на месцы знесенага прыватнага сектара. Там пабудуюць васьмісекцыйны жылы дом вышынёй 8−10 паверхаў на 312 кватэр.

Праект новага дома на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Таксама ў будынку хочуць размясціць офісы і кропкі абслугоўвання. Уваход да іх будзе з боку вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, а ўваход у пад’езды — з вуліцы і з двара.

Запланаваны дзіцячыя і спартовыя пляцоўкі, паркоўкі і падземны гараж на 181 месца.

Чытайце таксама: Новы шматпавярховы комплекс пачалі будаваць на Савецкіх пагранічнікаў. Як ён будзе выглядаць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025