Новы шматпавярховік узвядуць на вуліцы Таўлая. Яго пабудуе мінская кампанія «АйранІнвестПраект». Яна ўжо будуе два жыллёвых комплекса ў Гродне, паведаміў «Вечерний Гродно».
Канкурэнцыі за ўчастак не было
Участак пад будаўніцтва 11 кастрычніка выкупіла мінская кампанія «АйранІнвестПраект», звязаная з забудоўшчыкам «Айран». Гэта быў адзіны ўдзельнік таргоў, таму за арэнду ўчастка на 20 гадоў ён заплаціў мінімальную цану. Яна склада 44,1 тыс. рублёў (пачатковая цана 42 тыс. + 5%).
Знос ветлякарні даражэйшы за ўчастак
Дакладнай інфармацыі пра новы жылы дом на Таўлая, 28Е пакуль няма. Кампаніі трэба стварыць праект і ўзгадніць яго. Вядома, што новы дом не павінен быць вышэй за 35 метраў. На ўчастку ёсць перапад рэльефу, падведзены ўсе камунікацыі.

Таксама «АйранІнвестПраект» павінна будзе выдаткаваць больш за 300 тыс. рублёў за знос былой ветэрынарнай лякарні з гаражом, якія размяшчаюцца на ўчастку.

Паводле Генеральнага плана развіцця Гродна ўчастак на вуліцы Таўлая, 26 і 28 хочуць забудаваць шматкватэрнымі дамамі. Прыватны сектар, які размяшчаецца побач, плануюць знесці.

Чытайце таксама: На кольце Брикеля-Тавлая построят новый квартал высоток
Мінская фірма ўжо будуе жылы комплекс у Гродне
Кампанія «АйранІнвестПраект» ужо будуе ў Гродне жылы комплекс побач з універсамам «Кастрычніцкі». Ён размяшчаецца на месцы знесенага прыватнага сектара. Там пабудуюць васьмісекцыйны жылы дом вышынёй 8−10 паверхаў на 312 кватэр.

Таксама ў будынку хочуць размясціць офісы і кропкі абслугоўвання. Уваход да іх будзе з боку вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, а ўваход у пад’езды — з вуліцы і з двара.
Запланаваны дзіцячыя і спартовыя пляцоўкі, паркоўкі і падземны гараж на 181 месца.
Чытайце таксама: Новы шматпавярховы комплекс пачалі будаваць на Савецкіх пагранічнікаў. Як ён будзе выглядаць?