На выставе ў музеі гісторыі Гарадніцы прадстаўлены ручнікі, дываны, абрусы і паясы ад канца ХIХ стагоддзя да 1980-х гадоў ХХ і некаторыя прыналежнасці для апрацоўкі лёну.

Ромбы, зорачкі і дрэва жыцця

Лічыцца, што дэкор і дакладнасць рэльефнай структуры белых ручнікоў з Гродна выдзяляецца сярод іншых падобных вырабаў. Звычайна ўнізе такія ручнікі ўпрыгожвалі вышыўкай — крыжыкам або роўняддзю. Папулярнасцю карысталіся ўзоры з раслінамі і кветкамі.

Пераборныя ручнікі ткалі з вертыкальнай кампазіцыяй малюнка. Самы распаўсюджаны малюнак на іх — дрэва жыцця.

Часта можна сустрэць таксама ўзоры з ромбікаў, кветак і зорачак. Кожны з іх меў сваё значэнне. На вясельным ручніку майстрыхі Алены Шапель з Гродзенскай вобласці вышыты зорачкі - сімвал дзіцяці. Гэта значыць, што маладой сям'і зычылі дзяцей.

Паласацікі - гэта не кіты, а дываны Панямоння

Цяпер слова паласатык часцей гавораць, расказваючы пра рыб сямейства кітоў. Раней на Гарадзеншчыне так звалі тканыя дываны — пакрывалы і посцілкі з рознакаляровымі або манахромнымі палоскамі. Напэўна, вы бачылі такія пакрывалы на ложках у бабуль і дзядуляў у вёсцы. Калі не — паглядзіце на паласацікі ў экспазіцыі выставы.

Тут прадстаўлены саматканы дыван з вёскі Пачуйкі Ваўкавыскага раёна. Побач дыван зялёных і зялёных колерах вядомай майстрыхі з Адэльска Ядвігі Райскай, вытканы ў 1989.

Панямонне славілася і сваімі тканымі паясамі. Іх, у адрозненне ад ручнікоў, традыцыйна рабілі чырвонымі. На выставе можна ўбачыць паясы пачатку ХХ стагоддзя з Навагрудскага раёна.

***

Наведаць выставу «Традыцыйны народны тэкстыль Гродзеншчыны» можна штодзень, ад 10 да 18, па адрасе вул. Ажэшкі 37. Кошт білета 2 рублі, з экскурсіяй — 8 рублёў.

Чытайце таксама: