Новую гасцініцу плануюць адкрыць на вуліцы Падольнай, 23. Пад яе пачалі перарабляць будынак 1930 года пабудовы паміж офісным будынкам “ГроднаГандальСэрвіс” і аўтазапраўкай “Беларуснафта”, паведаміў “Вечерний Гродно”.

У Гродне на беразе Нёмана з’явяцца міні-гатэль і хостэл
Будынак на вуліцы Падольная,23. Крыніца: “Вечерний Гродно”.

Зараз на аб’екце ідзе будова. Комплекс плануюць адкрыць у канцы красавіка 2023 года. 

У будынку з’явіцца гасцініца на 10 месцаў з блокам абслугоўвання. Адзін нумар будзе адпаведным для маламабільных груп насельніцтва. Таксама ў будынку з’явіцца хостэл на 16 месцаў.

У Гродне на беразе Нёмана з’явяцца міні-гатэль і хостэл
Будынак на вуліцы Падольная,23. Крыніца: “Вечерний Гродно”.

Калі і за колькі прадалі будынак

Будынак, які належаў Баранавіцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі, выставілі на аўкцыён у траўні 2016. Пачатковая цана складала 400 тысяч рублёў. На апошнім аўкцыёне, які адбыўся ў 2019 годзе, будынак прадавалі ўжо за 408 рублёў. Новы ўладальнік выкупіў пабудову за 126 тысяч рублёў.

Чытайце таксама: Знос старых будынкаў даражэйшы за саму зямлю. Стала вядома, калі прададуць ўчастак ад Астроўскага да заапарка