Новую гасцініцу плануюць адкрыць на вуліцы Падольнай, 23. Пад яе пачалі перарабляць будынак 1930 года пабудовы паміж офісным будынкам «ГроднаГандальСэрвіс» і аўтазапраўкай «Беларуснафта», паведаміў «Вечерний Гродно».

Зараз на аб’екце ідзе будова. Комплекс плануюць адкрыць у канцы красавіка 2023 года.
У будынку з’явіцца гасцініца на 10 месцаў з блокам абслугоўвання. Адзін нумар будзе адпаведным для маламабільных груп насельніцтва. Таксама ў будынку з’явіцца хостэл на 16 месцаў.

Калі і за колькі прадалі будынак
Будынак, які належаў Баранавіцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі, выставілі на аўкцыён у траўні 2016. Пачатковая цана складала 400 тысяч рублёў. На апошнім аўкцыёне, які адбыўся ў 2019 годзе, будынак прадавалі ўжо за 408 рублёў. Новы ўладальнік выкупіў пабудову за 126 тысяч рублёў.
Чытайце таксама: Знос старых будынкаў даражэйшы за саму зямлю. Стала вядома, калі прададуць ўчастак ад Астроўскага да заапарка