Гродзенскі краязнаўца, які хаваецца пад псеўданімам Яўген Аснарэўскі, у кастрычніку плануе выпусціць кнігу “Вялікае Княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф”. Выданне – “плён шматгадовых аналітычных бур і чытання летапісаў”, паведаміў аўтар на сваёй старонцы ў Facebook.

“Бязлітасна разграміў” літоўскую і беларускую гістарыяграфіі: гродзенец напісаў кнігу пра ВКЛ і беларускі нацыянальны міф
Вокладка кнігі Яўгенія Аснарэўскага. Крыніца: Facebook.

“Кніга гэта найперш разбуральнік укаранёных гістарычных міфаў, а гэтых міфаў, варта сказаць, вагон. Цi ж не ва ўсiх кніжках дадзенай тэматыкі, нават вельмі добрых, ёсць нейкія міфалагізаваныя элементы. Я ж пішу строга па фактах з дакладных крыніц, прычым як заўсёды дастаткова даступнай мовай”, – напісаў Яўген Аснарэўскі. 

Аснарэўскі сцвярджае, што ўсе гіпотэзы з літоўскай, беларускай і іншых гістарыяграфій ён “бязлітасна разграмляе”, без спробаў “перацягнуць коўдру ў чыйсці бок”. 

Кнігу аўтар плануе прадставіць на дзвюх мовах. Электронная версія будзе даступна бясплатна. 

Пад псеўданімам Яўген Аснарэўскі хаваецца гродзенскі блогер, краязнаўца, аўтар або сааўтар некалькіх папулярных гродзенскіх інтэрнэт-петыцый. Напісаў ужо восемь гістарычных кніг пра Гродна. Акрамя гістарычных матэрыялаў Яўген піша мастацкую прозу. Нягледзячы на спробы высветліць таямніцу яго асобы, Аснарэўскі паспяхова захоўвае ананімнасць.

Адшукайце і праслухайце размову з Яўгенам Аснарэўскім у падкасце “Гаворыць Гродна”.

Кніга пра ВКЛ – не адзіная, над якой працуе аўтар

Аснарэўскі ў межах сумеснага праекта з фатографам Сяргеем Плыткевічам плануе прадставіць яшчэ дзве кнігі. Першая – пра Нёман. Другая – нядаўна дапісаная Аснарэўскім кніга з турыстычным ухілам. 

Чытайце таксама: Евгений Асноревский: 7 фактов о таинственном блогере, который знает о Гродно всё

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы