Цягам 2022 года на адкрыццё прыватнага бізнесу ў Гродне вылучаць 77 субсідзій. Выплата складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімума — больш за 3600 рублёў, паведаміў «Гродно Плюс».
Хто можа скарыстацца прапановай
Атрымаць субсідыю могуць безпрацоўныя асобы, якія плануюць адкрыць бізнес. Грошы могуць пайсці на арэнду памяшканняў, рамонт, набыццё абсталявання.
Перад тым, як атрымаць субсідзію, прапануюць навучанне на бясплатных курсах па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці. Там навучэнцы распрацоўваюць бізнес-план. З ім трэба ісці ў цэнтр занятасці за фінансавай паддтрымкай.
Колькі чалавек ужо атрымалі субсідзію
Сёлета ў Гродне субсідзію атрымалі 55 безпрацоўных грамадзянаў. У 2021 годзе 35% атрымаўшых складала моладзь да 31 года. Са студзеня па кастрычнік 2022 года маладых было было 20%.
На які бізнес могуць выдаць субсідзію
Праграма па падтрымцы прадпрымальнікаў працуе з 2009 года. Асноўныя віды дзейнасці, на якія выдаюць субсідзію — гандаль, паслугі цырульніка, дзейнасць у сферы рэкламы і бухгалтарскага ўліку, вытворчасць мэблі, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў.
Грошы даюць, але абкладаюць падаткамі
Ад 2023 года прадпрымалькі, якія раней маглі не плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН), будуць гэта рабіць. Раней індывідуальныя прадпрымальнікі, якія адначасова працавалі недзе па працоўнай дамове альбо па кантракце, маглі не плаціць за сябе ўнёскі.
Акрамя гэтага, з 2023 года для фізічных асоб, дзейнасць якіх не адносіцца да прадпрымальніцкай, увядуць новы прынцым падаткаабкладання. Для іх увядуць падатак на прафесійны прыбытак. Ён будзе ўклюючаць унёсак у ФСАН.