Прыватная школа «Тэрыторыя поспеху», якая размяшчаецца на вуліцы Лермантава, 8, прыпыніла сваю дзейнасць. Адпаведны інфармацыйны ліст школа атрымала ад аддзела адукацыі, паведаміў блог «s13».
Дзеці не могуць яе наведваць ад 3 кастрычніка. Бацькам вучняў пачалі тэлефанаваць са школаў па месцу рэгістрацыі. Ім прапанавалі падаць дакументы ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі цягам пяці дзён. Папярэдзілі, што ў іншым выпадку пытанне будзе разглядаць спецыяльная камісія, а школьніка могуць паставіць на ўлік, як дзяця, што знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным стане (СНС).
«Спядяюся, што разбяруцца з сітуацыяй і дазволяць працаваць школам, здзяйсняць сваю дзейнасць з улікам падтрабаванняў заканадаўства РБ, прад’яўляемым да здзяйснення адукацыйнага працэса», — сказала дырэктарка прыватнай школы «Тэрыторыя поспеху» Таццяна Доўгун.
Прыватная школа «Тэрыторыя поспеху» працуе з 2021 года. Там было 50 навучэнцаў, у класах да 10 чалавек. Яна размяшчалася на вуліцы Лермантава. У двух будынках былой дапаможнай школы. Туды школа пераехала з Азёрскай шашы з-за пашырэння.
Чытайце таксама: Адна з самых старых школ Гродна будзе жыць. Як ідзе рамонт ва «ўсэмцы» на Лермантава і што там плануюць
У верасні 2022 года ў Мінскай прыватнай «Смарт скул» школе вучань выстраліў з пнеўматыцы ў твар сваёй аднакласніцы. Супраць дырэктаркі навучальнай установы распачалі крымінальную справу па арт. 424 ч.2 (Злоўжыванне служэбнымі паўнамоцтвамі).
«Пачалі разбірацца, а там кіраўніцтва школы, гэта па першай інфармацыі, яны ж на дух не ўспрымаюць беларускую дзяржаву. Гэта што, там муць нейкая, нейкая клаака ўтварылася антыдзяржаўная? Ну, 26 дзяцей. Ну што гэта за школа?! Таму я даручыў неадкладна ўвесці ліцэнзаванне з учорашняга дня. Народная адукацыя, школы, ВНУ — гэта не тая сфера, дзе мы жартаваць павінны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…