Прыватная школа “Тэрыторыя поспеху”, якая размяшчаецца на вуліцы Лермантава, 8, прыпыніла сваю дзейнасць. Адпаведны інфармацыйны ліст школа атрымала ад аддзела адукацыі, паведаміў блог “s13”.
Дзеці не могуць яе наведваць ад 3 кастрычніка. Бацькам вучняў пачалі тэлефанаваць са школаў па месцу рэгістрацыі. Ім прапанавалі падаць дакументы ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі цягам пяці дзён. Папярэдзілі, што ў іншым выпадку пытанне будзе разглядаць спецыяльная камісія, а школьніка могуць паставіць на ўлік, як дзяця, што знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным стане (СНС).
Што кажуць у школе
“Спядяюся, што разбяруцца з сітуацыяй і дазволяць працаваць школам, здзяйсняць сваю дзейнасць з улікам падтрабаванняў заканадаўства РБ, прад’яўляемым да здзяйснення адукацыйнага працэса”, – сказала дырэктарка прыватнай школы “Тэрыторыя поспеху” Таццяна Доўгун.
Школа размяшчалася ў гістарычных будынках на Лермантава
Прыватная школа “Тэрыторыя поспеху” працуе з 2021 года. Там было 50 навучэнцаў, у класах да 10 чалавек. Яна размяшчалася на вуліцы Лермантава. У двух будынках былой дапаможнай школы. Туды школа пераехала з Азёрскай шашы з-за пашырэння.

Чытайце таксама: Адна з самых старых школ Гродна будзе жыць. Як ідзе рамонт ва «ўсэмцы» на Лермантава і што там плануюць
Чаму прыпыняюць дзейнасць прыватных школ
У верасні 2022 года ў Мінскай прыватнай “Смарт скул” школе вучань выстраліў з пнеўматыцы ў твар сваёй аднакласніцы. Супраць дырэктаркі навучальнай установы распачалі крымінальную справу па арт. 424 ч.2 (Злоўжыванне служэбнымі паўнамоцтвамі).
“Пачалі разбірацца, а там кіраўніцтва школы, гэта па першай інфармацыі, яны ж на дух не ўспрымаюць беларускую дзяржаву. Гэта што, там муць нейкая, нейкая клаака ўтварылася антыдзяржаўная? Ну, 26 дзяцей. Ну што гэта за школа?! Таму я даручыў неадкладна ўвесці ліцэнзаванне з учорашняга дня. Народная адукацыя, школы, ВНУ — гэта не тая сфера, дзе мы жартаваць павінны”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.


