Валерыя Хелскага прызначылі старшынёй Гродзенскага райвыканкама. Андрэй Жук стаў новым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Гэта адбылося 3 кастрычніка падчас разгляду кадравых пытанняў Аляксандрам Лукашэнка, паведаміла БелТА.
Валерый Хелскі нарадзіўся ў Шчучынскім раёне ў 1968 годзе. Скончыў гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія». Пасля навучання Хелскі працаваў загадчыкам вытворчага участка калгаса імя Леніна, намеснікам старшыні калгаса імя Каліноўскага ў Свіслацкім раёне.
У 1997 годзе заняў пасаду галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2001 па 2008 год працаваў першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. Пазней галоўным спецыялістам аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама.
Пасля 2010 года займаў пасаду першага намесніка старшыні - кіраўніком ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама. Адтуль ён перайшоў у Гродзенскі аблвыканкам.
Да 2014 года Андрэй Жук працаваў майстрам у «Гроднаводаканал», потым яго прызначылі галоўным інжынерам. У 2016 годзе Жука прызначылі першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама.
Да 1 жніўня 2022 года намеснікам Караніка быў Уладзімір Дзяшко. Ён сышоў у адстаўку па дасягненні узроста для працы на дзяржаўнай службе. Яго прызначылі дырэктарам прадпрыемства «Інстытут Гроднаграмадзянпраект».
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…