Валерыя Хелскага прызначылі старшынёй Гродзенскага райвыканкама. Андрэй Жук стаў новым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Гэта адбылося 3 кастрычніка падчас разгляду кадравых пытанняў Аляксандрам Лукашэнка, паведаміла БелТА.

Што вядома пра новага старшыню Гродзенскага райвыканкама

Валерый Хелскі нарадзіўся ў Шчучынскім раёне ў 1968 годзе. Скончыў гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “Аграномія”. Пасля навучання Хелскі працаваў загадчыкам вытворчага участка калгаса імя Леніна, намеснікам старшыні калгаса імя Каліноўскага ў Свіслацкім раёне.

У Караніка новы намеснік, а ў райвыканкама новы старшыня. Каго прызначылі на гэтыя пасады
Валерый Хелскі. Крыніца: “Гродзенская праўда”

У 1997 годзе заняў пасаду галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2001 па 2008 год працаваў  першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. Пазней галоўным спецыялістам аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама. 

Пасля 2010 года займаў пасаду першага намесніка старшыні – кіраўніком ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама. Адтуль ён перайшоў у Гродзенскі аблвыканкам. 

Што вядома пра новага намесніка Караніка

Да 2014 года Андрэй Жук працаваў майстрам у “Гроднаводаканал”, потым яго прызначылі галоўным інжынерам. У 2016 годзе Жука прызначылі першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

У Караніка новы намеснік, а ў райвыканкама новы старшыня. Каго прызначылі на гэтыя пасады
Андрэй Жук

Хто раней быў намеснікам

Да 1 жніўня 2022 года намеснікам Караніка быў Уладзімір Дзяшко. Ён сышоў у адстаўку па дасягненні узроста для працы на дзяржаўнай службе. Яго прызначылі дырэктарам прадпрыемства “Інстытут Гроднаграмадзянпраект”.