Будаўніцтва новага жылога мікрараёна «Паўднёвы — 1» плануюць пачаць у 2024 годзе. Яго пачнуць узводзіць у раёне былой птушкафабрыкі побач з Альшанкай. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер «Упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродна» Алег Мацюшык.
Паводле генеральнага плана Гродна да 2030 года новы жылы микрараён павінны пабудаваць паміж скрыжываннем вуліц Вялікая Альшанка — Айчынная і прыватным сектарам у раёне Фабрычнага.
Да працаў вернуліся пасля таго, як вырашылі праблемныя пытанні па інжынерных сетках. Адну з іх — бытавую каналізацыю ад вуліцы Вялікая Альшанка да каналізацыйна насоснай станцыі № 6 плануюць пачаць будаваць у 2023 годзе.
На скрыжыванні вуліц Брыкеля і Таўлая плануюць знесці прыватны сектар і пабудаваць шматпавярховікі. Каля транспартнай развязкі хочуць узвесці некалькі жылых дамоў вышынёй да 19 паверхаў.
Новы жылы мікрараён ужо будуюць на Фолюшы. Будаўніцтва падзялілі на чатыры чаргі. Падчас першай чаргі будуюць аб’екты інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Зараз адбываецца другая чарга — будаўніцтва першай групы жылых дамоў № 1−4. Верагодна, што ў 2022 годзе пачнуць яшчэ адну чаргу будаўніцтва — жылыя дамы № 7−11. Скончыць будаўніцтва новага мікрараёна плануюць у 2026 годзе.
Чытайце таксама:
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…