Цэнтральны пляж на Нёмане
Летам 2023 года ў Гродне могуць арганізаваць новыя пляжы. Спецыялісты плануюць абследваць акваторыю каля мікрараёна на вуліцы Лідская, а таксама ў акваторыі побач з Усходнім мостам, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».
Спецыялісты таксама плануюць павялічыць тэрыторыі зон адпачынку. Напрыклад, цэнтральны пляж хочуць павялічыць удвая. Зараз яго працягласць — 75 метраў. Пляж плануюць пашырыць да 150 метраў.
Да 30 верасня 2022 года ратаўнікі павінны разабраць абсталяваныя пляжы. Ім трэба дэмантаваць купальні для дзяцей, глыбінёй, пірс для прычала чоўнаў і буі. Іх адправяць на афарбоўку і рамонт, каб яны былі гаторыя да наступнага лета.
Дэмантаж інвентара на адным пляжы займае прыкладна дзень. Акрамя гэтага, ратаўнікі ачышчаюць акваторыю ад смецця, травы і камянёў.
Чытайце таксама: Активистка предложила создать в Гродно еще один пляж. Вот что ей ответили
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…