Навіны

Новы мост цалкам перакрыюць мінімум на два тыдні. Як трапіць у цэнтр на машыне і як паедзе грамадскі транспарт (абноўлена)

Рух па новым мосце на вуліцы Паповіча цалкам закрыюць з 23:00 23 верасня, паведаміў канал Гродзенскага аблвыканкама. Яшчэ тры дні таму яго не збіраліся перакрываць цалкам.

Мост закрываюць з сувязі з паглыбленым даследаваннем канструкцый у рамках падрыхтоўкі да капітальнага рамонту.

Абследаванне будзе доўжыцца каля двух тыдняў. Пасля гэтага будуць прымаць рашэнне аб рэжыме далейшага функцыянавання маставога збудавання.

Як зараз ездзіць?

У Гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі гродзенцам рэкамендавалі мінімізаваць паездкі ў цэнтр праз Стары мост, а перавагу аддаваць маршрутах праз Румлёўскі і Усходні масты.

Пры руху з вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у бок кальца філармоніі будзе дазволены рух прама (у разрэз кальца). Левы паварот па кальцы ў бок Старога моста будзе адкрыты выключна для маршрутных транспартных сродкаў. Астатні транспарт зможа трапіць на Стары мост толькі з боку тытунёвай фабрыкі і Белкарда.

Жыхарам мікрараёна Фолюш парэкамендавалі рухацца па ўнутрыгарадской кальцавой магістралі і Румлёўскім мосце, а жыхарам мікрараёнаў Вішнявец і Пагараны-Кашэўнікі - выкарыстоўваць Усходні мост.

Маршруты руху аўтатранспарту яшчэ могуць змяніць: будзе ажыццяўляцца сістэмны маніторынг.

Як паедзе грамадскі транспарт

Грамадскі транспарт мяняе маршруты з 23 верасня (23:00) да 10 кастрычніка (5: 00), піша блог Urban Hrodna. Вось як ён паедзе (абноўлена 27.09):

Аўтобусы

№ 7 «Вішнявец — Камбінат будаўнічых матэрыялаў» зменены на маршрут № 7 «Вішнявец-Фолюш»: прыпынак «Вішнявец» — прыпынак «Фламінга» (без змен), далей: прыпынак «Фолюш» і назад у тым жа кірунку;

№ 28 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы» зменены на маршрут № 28 «Крама «Купалінка" — вуліца Белыя Росы»: прыпынак «Крама «Купалінка» — вул. Дамброўскага, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Белыя Росы» — вул. Дамброўскага (без зменаў), далей: прыпынак «Крама «Купалінка»».

Маршруткі

№ 10тк «Калбасіно — Дзевятоўка-5» будзе курсіраваць: прыпынак «Калбасіно» — вул.Паповіча (без змен), далей: вул. Савецкіх пагранічнікаў — вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа кірунку.

№ 12тк «Альшанка — Дзевятоўка-5» будзе курсіраваць: прыпынак «Альшанка» — вул. Перамогі (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — прыпыначны пункт «Фарты» — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.

№ 32тк «Вішнявец — КСМ» будзе курсіраваць: прыпынак «Вішнявец» — вул. Перамогі (без змен), далей: вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — прыпынак «Фарты» — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Максіма Горкага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.

№ 35тк «Багушэвіча-2 — вуліца Карскага» будзе курсіраваць: прыпынак «Багушэвіча-2» — вул. Соламавай (без змен), далей: вул. Савецкіх пагранічнікаў — вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — прыпынак «Фарты» — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Максіма Горкага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку: прыпынак «вуліца Карскага» — прыпынак «Фарты» (без змен), далей: бульвар Ленінскага камсамола — вул. Максіма Горкага — вул. Віленская — вул. Вялікая Траецкая — вул. Маставая — вул. Савецкіх пагранічнікаў і далей па сваім маршруце без зменаў.

Тралейбусы

№ 8 «КСМ-Хімвалакно» зменены на маршрут № 8 «КСМ -Шпіталь»: «КСМ» — вул. Горкага — вул. Астроўскага — «Шпіталь». У адваротным кірунку: «Шпіталь» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — вул. Горкага — «КСМ».

№ 10 «Фолюш — Дзевятоўка» зменены на маршрут № 10"Фарты — Дзевятоўка".

№ 12 «Хімвалакно — Дзевятоўка» зменены на маршрут № 16"Хімвалакно — абласная філармонія".

№ 15 «Фолюш — вул. Маладзёжная» курсіраваць не будзе.

№ 23 «вул. Адэльская-Грандзічы-3» заменяць маршруты:

  • № 17 «вул. Адельская — Тытунёвая фабрыка»: да прыпыначнага пункта «Вул. Паповіча» па сваім маршруце без зменаў, далей: вул. Савецкіх пагранічнікаў - тытунёвая фабрыка. У адваротным кірунку: тытунёвая фабрыка — вуліца Суворава — ГАП № 1 і далей па сваім маршруце.
  • № 23 «Фарты — Грандзічы-3».

№ 14 «ЖК Калбасіно — Дзевятоўка» змянілі на № 14 «Фолюш — Дзевятоўка»: Фолюш — міні-рынак — вул. Лізы Чайкінай — пл. Дзекабрыстаў — вул. Паповіча — абутковая фабрыка «Нёман» — вул. Савецкіх пагранічнікаў — вул. Гарнавых — пл. Савецкая — вул. Маладзёжная — ГА"Прафсаюзаў — «1-я паліклініка» — кінатэатр «Космас» — Дом навукі і тэхнікі - вул. Дубко і далей па сваім маршруце. У зваротным кірунку ён паедзе: Дзевятоўка — МНС без зменаў, далей «Дом навукі і тэхнікі» — цэнтр мэблі «Пінскдрэў» — вул. Астроўскага — Дзіцячая бальніца — Парк Жылібера — вул. Савецкая — ун-м «Кастрычніцкі» — вул. Савецкіх пагранічнікаў - г-ца «Гродна» — вул. Паповіча — пл. Дзекабрыстаў - вул. Лізы Чайкінай — Фолюш.

Спачатку не збіраліся перакрываць

Рух на мосце абмежавалі 20 верасня. Для аўтамабіляў пакінулі па адной — левай — паласе ў кожны бок. Першапачаткова рух збіраліся цалкам адкрыць ўвечары 23 верасня. Абмежаванне маглі падоўжыць праз умовы надвор’я. Пасля гэтага аднавіць працы планавалі праз паўгода. Праўда, яшчэ ў жніўні рамонт планавалі пачаць у снежні 2022 года.

У чэрвені 2022 года стала вядома, што ў задачы для праектантаў стаяла распрацоўка схемы дарожнага руху на час рамонту без поўнага перакрыцця моста.

Колькі будзе каштаваць рамонт

На капрамонт моста планавалі вылучыць прыкладна 65 млн рублёў з мясцовага бюджэту. Для параўнання, папярэдні кошт праекта рэканструкцыі Усходняга моста ў 2019 годзе складала каля 70 млн рублёў. Тэрміны рамонту, названыя ў пастанове Саўміна — 2023−2024 года.

Як рамантавалі Румлёўскі мост

Падобная сітуацыя была з рамонтам Румлёўскага моста. Яго пачалі 10 студзеня 2022 года. Спачатку рух на мосце таксама не збіраліся перакрываць цалкам. Падчас рамонту збіраліся замяніць агароджу на ўсім мосце, разабраць тратуар, пакласці новы асфальт, зрабіць новы дарожны борт і замяніць дэфармацыйныя швы.

Пасля ў лютым мост вырашылі закрыць на два дні для выпрабаванняў. Падчас рамонтных работ выявілі дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі будаўнічых канструкцый. Тэрміны рамонту працягнулі. Рух на мосце абяцалі аднавіць да 1 красавіка, пасля — да 1 чэрвеня. З 13 красавіка па мосце перакрыліи і руху пешаходаў. Цалкам працы скончылі толькі да 15 чэрвеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025