Новости

Рух абмежавалі, але працы пачнуць толькі праз паўгода. Што адбываецца на Новым мосце

Абследаванне моста пачалі 15 верасня. Зараз працы ідуць на праезнай частцы. Першапачаткова рух транспарту праз мост абмежавалі з 20 верасня да 17:00 23 верасня. Але ўсё будзе залежаць ад надвор’я, удакладніў пазней начальнік аддзела добраўпарадкавання ЖКГ Гродна Дзяніс Конан. Пакуль для руху даступна па адной (левай) паласе ў кожны бок.

Для абследавання і вызначэння стану на мосце ўскрылі пераднапружаную арматуру, расказаў Дзяніс Конан на «Гродна Плюс». Праектна-каштарысную дакументацыю па капітальным рамонце збудавання рыхтуе «Белгіпрадор». Цяпер пашкоджанні на мосце відаць і няўзброеным вокам, ёсць дзіркі на ходніку.

Якія работы плануюцца на мосце

Раней капітальны рамонт моста на Паповіча збіраліся пачаць у верасні 2022 года, а індывідуальны праект і праектна-пошукавыя працы падрыхтаваць да кастрычніка. Летам гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіла дзяржзакупку на выкананне праектна-пошукавых работ.

Паводле дакументаў, на мосце планавалі замяніць разразные бэлькі, перабудаваць існуючую статычную схему збудаванні на рамкава-бэлечную неразразную з дэфармацыйнымі швамі ў пачатку і канцы моста. Адрамантаваць і ўзмацніць пралётную будову, адрамантаваць апоры, лесвіцы і конусы, перабудаваць маставое палатно і адрамантаваць асфальтабетоннае пакрыццё на падыходах. Ахоўны пласт гідраізаляцыі павінны выканаць з асфальтабетону. Таксама ў планах быў рамонт сістэмы водаадводу з моста для адпаведнасці колькасці і даўжыні водаадводных і дрэнажных трубак нарматывам. Для моста хацелі распрацаваць каляровае рашэнне і падсвятленне, перабудаваць суднавую сігналізацыю. Тады дзяржзакупку прызналі не здзейсненай.

Колькі будзе каштаваць рамонт

З усіх мастоў, якія збіраюцца адрамантаваць у Беларусі да 2025 года, праект рэканструкцыі Новага моста на Паповіча — самы дарагі. Згодна з пастановай Саўміна ад 29 красавіка 2022 года № 272, на яго капрамонт павінны вылучыць прыкладна 65 млн рублёў з мясцовага бюджэту. Тэрміны рамонту, названыя ў дакуменце — 2023−2024 гады.

Мост здалі ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. Капітальнага рамонту з тых часоў не праводзілі. Даўжыня моста складае крыху больш за 300 метраў. Меркаваны тэрмін эксплуатацыі моста пасля рамонту — не менш за 25 гадоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025