Супермаркет у Гродне. Фота: Hrodna.life
За год — з верасня 2021 па жнівень 2022 года — мяса падаражала амаль на 18%, алкаголь на 16%, малако на 13,5%. Пра гэта 14 верасня 2022 паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Гародніна і фрукты агулам сталі танней на 17,4%. Гэта звязана з сезонным зборам ураджаю.
Што паўплывае на рост цэнаў
У ліпені 2022 года рост цэнаў быў самы хуткі ў 2022 годзе — 18,1%. У жніўні цэны працягнулі расці, але рост быў запаволены — 17,9%. На гэта паўплывала зніжэнне інтэнсіўнасці інфляцыі з-за стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку.
Чытайце таксама: Капуста — на 137%, гречка — на 68%. Как изменились «замороженные» год назад цены на продукты: проверили в гродненском магазине
У лютым 2021 года ўлады Беларусі спрабавалі замарозіць цэны на некаторыя прадукты. Пастанова Савета Міністраў пачала дзейнічаць з сакавіка 2021 года. Паводле дакумента рост цэнаў на тавары першай неабходнасці не павінен быў перавышаць 0,2% у месяц (то бок 2,4% у год). У спіс патрапіла 57 тавараў.
Але за 2021 год спецыяльная камісія ад Савета міністраў некалькі разоў дазваляла павысіць цану больш усталяванай нормы. А ў снежні 2021 года спіс скарацілі да 29 пунктаў. З сацыяльна значных прыбралі рыс, грэчку, соль, бяскостнае мяса, каўбасу, агуркі, памідоры, гарбату. На астатнія прадукты дазволілі падымаць цэны ад 0,3 да 0,9 працэнтаў у месяц.
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…