C 8 верасня да маёнтка “Каробчыцы” з Гродна пускаюць дадатковыя рэйсы.

Аўтобусы будуць адпраўляцца ад Гродзенскага аўтавакзала ў 7:50 (зваротны з маёнтка “Каробчыцы” ў 8:17) і ў 19:00 (зваротны з маёнтка “Каробчыцы” ў 19: 27). Пра гэта паведаміў Аўтобусны парк Гродна.

Да сённяшняга дня аўтобус да маёнтку Каробчыцы хадзіў двойчы ў дзень.

Дабрацца ў Каробчыцы стала прасцей: дадалі аўтобусаў

Таксама ў Гродне з 1 верасня вярнулі курсіраванне некаторых прыгарадных аўтобусаў, у тым ліку ў пасёлак Каробчыцы:

  • № 285с “Аблфілармонія – пас. Каробчыцы”. Адпраўленне ад аўтавакзала Гродна: 06:50, 11:50, 13:50;
  • № 249с “Сав. пагранічнікаў – Баля Сольная”. Адпраўленне ад аўтавакзала Гродна: 11:35, 14:45;
  • № 251с “Сав. пагранічнікаў – Навумавічы”. Адпраўленне ад аўтавакзала Гродна: 08:20, 14:45;
  • № 248с “Гродна – Гожа”. Адпраўленне ад аўтавакзала Гродна: 07:15, 14:35.

Вярнулі і школьныя маршруты № 44 (Вішнявец – Фолюш) і №45 (Вішнявец – СШ №3). Адкрылі новы аўтобусны маршрут № 43 “Забалаць – вуліца Брыкеля”. Ён курсіруе: вул. Брыкеля – вул. Ліможа – вул. Белыя Росы – вул. Глухава – вул. Асфальтавая – вул. Саяпіна – вул. Макаравай – вул. Старамалышчынская. Назад – тым жа шляхам.

А вось аўтобусы на Аўгустоўскі канал з 1 верасня адмянілі.

Чытайце таксама: Двум троллейбусам и автобусам продлят маршруты. Когда это произойдет и как они будут курсировать