Гаспадыня карэліцкага гадавальніка патрабуе вярнуць ёй сабак. Зоаабаронцы лічаць, што гэта небяспечна, і звярнуліся ў Генпракуратуру

Гаспадыня скандальнага гадавальніка пад Карэлічамі патрабуе вярнуць сабак, якіх у яе канфіскавалі як рэчавыя доказы. Сабакі ў гадавальніку ўтрымліваліся ў жудасных умовах, і валанцёры ўпэўненыя, што жанчына верне іх туды. Зоаабаронцы звярнуліся ў Генеральную пракуратуру, піша s13.

Гісторыя з гадавальнікам у вёсцы Барацін (Карэліцкі раён) шакавала беларусаў у пачатку лютага 2022 года. Тады стала вядома, што ў ім амаль 200 сабак мініпарод ўтрымліваюць у надзвычай кепскіх умовах. Пра гэта даведаліся з відэа, якое зняў адзін з пакупнікоў, адшукаўшы прытулак. Яго збянтэжыў стан гадаванца, набытага за 50 рублёў - у 10 разоў менш за рынкавы кошт. У сабакі не хапала некалькіх зубоў, быў аблезлы хвост і праблемы са скурай, спаў сабака стоячы.

Жывёл утрымлівалі у цесных клетках, антысанітарыі і цемры. Гродзенскія валанцёры забралі адтуль 32 сабакі. Астатніх — іншыя зоаабарончыя арганізацыі з Менска, Ваўкавыска, Ліды, Навагрудка і Заслаўя. Канфіскаваныя жывёлы былі ў вельмі дрэнным стане, хворыя і знясіленыя.

Чытайце таксама: 12 гадоў таму быў паважаны гадавальнік. Што вядома пра заводчыцу сабак, якая трымала ў страху вёску пад Карэлічамі

Следства высветліла, што канфіскаваныя з гадавальніка 114 сабак — маёмасць Таццяны Кузьменка і Наталлі Стэфаненкі (гаспадыні гадавальніка). Абедзве жанчыны не прызналі сваёй віны. Таццяны Кузьменка казала, што падарыла сабак Наталлі Стэфаненцы. Стэфаненка казала, што часова ўтрымоўвала жывёл на просьбу Кузьменкі, і гэта яе сабакі. 28 ліпеня ў Карэлічах прайшоў суд. Гаспадыня гадавальніка атрымала штраф 480 рублёў (15 базавых) за жорсткае абыходжанне з жывёламі (ч.1 арт. 16.29 КаАП).

Пазней штраф па той жа артыкуле прысудзілі і уладальніцы памяшкання. Для яе гэта быў другі суд: у траўні ёй прысудзілі штраф у 480 рублёў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць (ч. 2 арт. 13.3 Каап).

Таццяна Кузьменка адмовілася ад жывел, прызнаных яе маёмасцю. Яны засталіся на ператрымках у часовых гаспадароў. Наталля Стэфаненка ад сваёй «маёмасці» адмаўляцца не стала і патрабуе вярнуць ёй 22 сабакі і 3 ката згодна з рашэннем Карэліцкага РАСК. Са слоў валанцёраў, ад грашовай кампенсацыі жанчына адмаўляецца. Цяпер яна пагражае валанцёрам міліцыяй і новым судом.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025