У Гродзенскай вобласці штотыдзень рэгіструюць ад 5 да 15 выпадкаў захворвання на каранавірус. Сітуацыю лічаць стабільнай, але чакаюць сезонны пад’ём колькасці захворванняў, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.
Каго хочуць рэвакцынаваць першымі
«У першую чаргу ўпор зараз робіцца на так званыя спецкантынгенты. Гэта людзі, ад якіх залежыць функцыянаванне сістэмы аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай службы. Мы імкнемся да таго, каб прадстаўнікі гэтых сфер не з’яўляліся крыніцай інфекцыі. У гэтага спецкантынгента ўзровень рэвакцынацыі ўжо перавышае 50%. Другая група — людзі, у якіх развіццё каранавіруснай інфекцыі ўяўляе найбольшую небяспеку развіцця ўскладненняў. Гэта людзі з хранічнымі захворваннямі, ўзроставае насельніцтва. Тут узровень вакцынацыі таксама пераваліў за 50%», — сказаў Уладзімір Каранік.
Калі трэба рэвакцынавацца
На думку Уладзіміра Караніка, рэвакцынавацца трэба да верасня. Бо на фарміраванне імунітэта неабходны 21 дзень. Таму, канец жніўня і верасеь — аптымальны тэрмін для вакцынацыі,
Ці трэба вакцынаваць дзяцей
Каранік заклікае бацькоў праявіць адказнасць і вакцынаваць дзяцей. Паводле яго словаў, штамы якія зараз цыркулююць, могуць выклікаць захворваемасць у дзяцей. «Радзей, чым у дарослых, але мы бачым цяжкія формы».
Чытайце таксама: