Міжземнаморская кухня ў спальніку — усё: «Санвіно» закрываецца

Праект «Санвіно» — рэстаран у летняй тэрасе на БЛК — спыняе працу 31 жніўня. Тэраса застанецца, але пяройдзе да «Залатога цяляці». Міжземнаморская кухня ў гродзенскім спальніку не вытрывала пандэміі і канкурэнцыі з ўстановамі ў цэнтры горада, распавялі ў рэстаране.

У аснове канцэпцыі «Санвіно» ляжыць міжземнаморская кухня і, натуральна ж, віно. Там падаюць рызота, крэветкі і мідыі. Установа працуе з 2019 года ў фармаце летняй тэрасы. Яна размешчана на бульвары Ленінскага камсамола, 29А — у адным будынку з рэстаранам «Залатое цяля». Інтэр'ер тэрасы таксама аформлены ў стылі Міжземнамор'я.

Чаму вустрыц на БЛК больш не будзе

На закрыццё паўплывалі «знешнія фактары» і пандэмія, піша S13. Для падтрымання якасці страваў праект закупляе імпартныя прадукты. У апошні час яны пастаўляюцца з перабоямі, таксама моцна вырас іх кошт, распавялі ва ўстанове. Праз гэта прыйшлося падняць кошты, пастаянных гасцей стала менш. Гэтак жа нязручным паказала сябе размяшчэнне: папулярныя ўстановы і месцы прыцягнення людзей зараз сканцэнтраваныя ў цэнтры.

Апошнія тэматычныя вечары

Да закрыцця ўстанова абяцае правесці некалькі тэматычных вечароў і ладзіць штодзённыя акцыі. 12 жніўня запланавана вячэра за 50 рублёў. У яе ўваходзіць сэвіча з тунца, качыная грудка магрэ з ягадным соусам і келіх чырвонага віна на выбар. 19 жніўня за тую ж суму прапануюць салату з васьміногам і гароднінай, паэлью з морапрадуктамі і келіх белага віна. 26 жніўня ў «Санвіна» пройдзе вустрычны вечар.

Да канца жніўня па серадах усе пасты і рызота будуць каштаваць 17 рублёў, па чацвяргах стравы з грабеньчыка і васьмінога — 29 і 39 рублёў адпаведна. Па выхадных дзейнічае зніжка 20% на сняданкі.

Тэраса захаваецца

Праект «Санвіно» належыць Паўлу Гардону і Аляксею Гардону, уладальнікам «Залатога цяля». Пасля закрыцця праекта тэраса стане часткай рэстарана «Залатое цяля». Атмасферу на ёй збіраюцца захаваць.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025