Святочныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Леніна, ля Моладзевага цэнтра па вул. Савецкай і ў парку Жылібера. На арганізацыю плануюць выдаткаваць 58 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Даражэй за ўсё варта сцэна з трапам на плошчы Леніна — 15 000 рублёў. Свята пройдзе 3 верасня.
Да Дня горада Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры выбірае выканаўцаў па абслугоўванні мабільных сцэнічных комплексаў, асвятляльнага і гукавога абсталявання, LED экранаў на гарадскіх пляцоўках. Запыт цэнавых прапаноў скончыўся 8 жніўня.
Праграму свята пакуль не абвясцілі. У 2022 годзе Гродна адзначыць 894 гадавіну першай згадкі ў летапісе.
Перанос свята
Сёлета святкаванне Дня горада перанеслі з трэціх выхадных верасня на першыя. Такое рашэнне прыняў гарадскі Савет дэпутатаў. Калі б не гэтыя змены, то ў гэтым годзе Дзень горада выпадаў бы на 17 верасня — так званы Дзень народнага адзінства, які ўлады прыдумалі ў 2021 годзе.
Як адзначалі ў мінулым годзе?
На Дні горада ў Гродне былі фестываль сыру, канцэрты ў некалькіх лакацыях, выступы рыцараў і анімэ-праграма. На плошчы Тызенгаўза адкрылі новую гарадскую скульптуру. Свята прайшло пад назвай «Гродно 3D#Единство». Яно атрымалася нешматлюдным з-за дажджу. Да таго ж, сарваўся канцэрт Кая Метава — той не даехаў да Гродна праз аўтамабільную аварыю.
Чытайце таксама: «Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне