За акцыі, рэпосты і фота. Колькі людзей у Беларусі затрымалі за акцыі супраць вайны

За ўдзел у акцыях пратэсту супраць уварвання Расіі ва Украіну затрымана больш за 1000 чалавек. Заведзены 32 крымінальныя справы за антываенныя актыўнасці. Гэта толькі тыя затрыманні і справы, пра якія стала вядома праваабаронцам. Такія дадзеныя праваабарончы цэнтр «Вясна» перадаў чатыром Спецыяльным дакладчыкам ААН.

Пераход у Гродне 7 красавіка 2022. Фота: Telegram-канал «Право имеют»,

Гэта дакладчыкі ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, праве на свабоду меркаванняў, праве на мірныя сходы і асацыяцыі па гвалце ў дачыненні да жанчын.

Здзекі з жанчын

Праваабаронцы звярнулі ўвагу на пытанне аб гвалце ў дачыненні да жанчын. Вядома пра 278 такіх выпадкаў. Затрыманыя паведамлялі пра здзекі з боку міліцыі, невыносныя ўмовы ўтрымання ў ізалятарах, а таксама пра тое, што ў камеру засялялі ў тры-чатыры разы больш жанчын, чым разлічана спальных месцах.

Жанчыны спалі на падлозе, не атрымлівалі ежы і вады, гігіенічных сродкаў. Таксама затрыманых не вадзілі ў душ і на шпацыры.

За што яшчэ пераследавалі

Беларусаў пераследавалі за антываенныя і антырасійскія выказванні ў сацсетках і іншыя спосабы выказвання салідарнасці з Украінай. Напрыклаў, за распаўсюд інфармацыі аб перасоўванні расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі. А таксма за спробы перашкодзіць перасоўванню вайсковай тэхінікі на чыгунцы.

Каго асудзілі за антываенную пазіцыю

Праваабаронцы прывялі як прыклад палітзнаяволеную Дануту Перадню, якую асудзілі на 6,5 гадоў калоніі за рэпост тэксту, у якім рэзка крытыкуюцца дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне.

Журналіста Юрыя Ганцарэвіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за фота расійскай вайсковай тэхнікі. Студэнта Аляксандра Загдая асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за перадачу звестак пра вайсковыя самалёты. Таксама асудзілі «рэйкавых партызанаў» Дзяніса Дзікуна, Алега Малчанава, Дзмітрыя Клімава, Уладзіміра Аўрамцава і іншых.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025