Для правядзення планавага рамонта на “Гродна Азот” спыняць другое аддзяленне цэха карбамід-2. З-за гэта спыняцца і аддзяленні цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумясі (АКіКАС). Гэта адбудзецца 9 жніўня 2022 года, паведаміў “Гродненский химик”.

Над “Азотам” чакаецца буры дым: гэта павялічыцца выкід з-за спынення цэхаў
“Гродна Азот”. Фота: Hrodna.life

Якія аддзяленні спыняцца

У рэзерв спыняць аддзяленне азотнай кіслаты, аддзяленне па вытворчасці раствору аміячнай селітры і аміяку воднага, таксама аддзяленне па вытворчасці і адгрузцы карбамідна-аміячнай сумесі цэха АКіКАС.

З-за чаго будуць выкіды

Спыненне працы на кароткі час павялічыць утрыманне аксідаў азоту (NOx) у адыходзячых газах. Менавіта яны надаюць адыходзячым газам чырвона-бурае адценне. Выкід забруджвальных рэчываў у газах — у межах дапушчальнага.

Якасць паветра кантралююць на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства, а таксама на мяжы санітарна-ахоўнай зоны з улікам напрамку ветру. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і супрацоўнікам “Гродна Азот” няма.