Первый участок под застройку. Источник: Urban Hrodna
Два ўчасткі пад аб’екты грамадскага прызначэння вылучылі ў мікрараёне Грандзічы-1, якая будуецца. Абодва яны размешчаны на вул. В. Макаравай.
Права арэнды на 50 гадоў участкаў пад забудову выставяць на аўкцыён. У будынках, якія на іх прапануюць пабудаваць, можна будзе размясціць гандлёвыя цэнтры, кафэ, рэстараны, офісы, спартыўныя залы, цырульні, медыцынскі або культурны цэнтр, удакладняе канал Urban Hrodna. Дату таргоў пакуль не вызначылі.
Першы ўчастак знаходзіцца на скрыжаванні вул. Макаравай і Глухава. Яго плошча — 0,8701 га. Там можна пабудаваць будынак вышынёй да 10 м. Пачатковы кошт для ўчастка — 83,4 тыс. руб.
Другі ўчастак знаходзіцца на рагу вуліц Макаравай і Старамалышчанскай. Яго плошча большая — 1,678 га. Адзнака падлогі верхняга паверха будынка павінна будзе знаходзіцца не вышэй за 8 м. Пачатковы кошт ўчастка на аўкцыёне складзе 160,9 тыс. руб.
Мікрараён Грандзічы-1 размесціцца на 30 га паміж Грандзічамі-2, 3 і Забалоццю. Пад жыллё вылучана 15 га. Пабудуюць 11 дамоў на 240 кватэр, удакладняў «Гродно Плюс». Гэта будуць дамы ў 7−10 паверхаў і два дамы-свечкі па 19 паверхаў. Усяго ў эксплуатацыю аддадуць 89,8 тыс. кв. м кватэр. У іх плануюць пасяліць 3,38 тыс. чалавек.
Дамы будуць будаваць з паўзамкнёнымі ўнутранымі дварамі з паркоўкамі па вонкавым контуры дамоў. Усяго запраектавана 915 парковачных месцаў. У паўднёвай частцы Грандзіч хочуць пабудаваць яшчэ чатыры паркінгі на 596 машын кожны для ўсяго раёна.
У Грандзічах-1 прадугледжаны дзіцячы садок на 150 дзяцей з пачатковай школай на 320 навучэнцаў 1−4 класаў.
Тэрыторыя, на якой будуюць Грандзічы-1, самая складаная па рэльефе — перапады вышынь дасягаюць 25 м.
Чытайце таксама: Детского садика уже не хватает. Что в Грандичах достроят до 2025 года
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…