На сайце «Удобный город» (Petitions.by) з’явілася петыцыя аб колеры грамадскага транспарту. Аўтары хочуць, каб яму вярнулі ранейшую яркую жоўта-сінюю афарбоўку.
31 жніўня з’явіўся адказ за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Жука. Паводле яго, работа па аднаўленні лакафарбавых пакрыццяў праводзіцца ў сувязі з неабходнасцю абнаўлення афарбоўкі кузаваў тралейбусаў і аўтобусаў, у тым ліку ў сувязі са здыманнем вонкавай рэкламы. Адзін колер — сіні - абраны «у мэтах эканоміі сродкаў» і як «найбольш практычны для эксплуатацыі рухомага складу». «У цяперашні час на гарадскіх маршрутах курсуюць аўтобусы і тралейбусы розных колераў, а таксама брэндзіраваныя», — адзначыў ён.
«Афарбоўка транспартных сродкаў ніяк не ўплывае на якасць паслуг, якія прадстаўляюцца», — падкрэсліў Андрэй Жук у адказе.
«Патрабуем вярнуць яркую афарбоўку гарадскога транспарту, якая была у мінулым — жоўта-сіні колер герба і сцяга горада Гродна», — сказана ў звароце. Ён адрасаваны Гродзенскаму гарвыканкаму. Калі вярнуць колеры будзе немагчымым, уладам прапануюць падумаць аб замене «існуючай сіняй сумнай афарбоўкі на больш яркую, напрыклад, жоўтую».
Аўтары петыцыі - «жыхары Гродна і іншыя зацікаўленыя грамадзяне», — спасылаюцца на арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Яна вызначае, што выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, ствараюць умовы для прадастаўлення транспартных паслуг насельніцтву і арганізуюць транспартнае абслугоўванне грамадзян на адпаведнай тэрыторыі.
Грамадскі транспарт у Гродне фарбавалі ў колеры герба і сцяга горада з 2011 года. Раней у жоўта-сіні фарбавалі ўсё абноўленыя тралейбусы ў Гродна. Пра гэта ўзгадвалася ў раздзеле пытанняў і адказаў на сайце Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення.
У траўні 2022 года ў СМІ з’явілася інфармацыя, што тралейбусы пачалі перафарбоўваць у сіні нібыта паводле распараджэння гарадскіх чыноўнікаў. На той момант у тралейбусным парку было 20 сіне-жоўтых тралейбусаў. Паводле інфармацыі крыніц, чыноўнікі асцерагаліся, што жоўта-сіні транспарт выкліча ў кагосьці асацыяцыю з Украінай і вайной там. Паведамлялі пра аналагічнае распараджэнне ў Аўтобусным парку. Кіраўніцтва тралейбуснага ўпраўлення тады абвяргала такую інфармацыю, распавялі чытачы Hrodna.life.
Чытайце таксама: В Гродно меняют расписание транспорта. Что еще стоит изменить, чтобы им было удобнее пользоваться
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…