Выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць чатыры іспыты, а выпускнікі 11-х толькі два. Акрамя гэтага, для вучняў 9-га класа ўвядуць навучальны модуль «Вялікая Айчынная вайна». Адпаведную інфармацыю размясцілі на сайце Нацыянальнага адукацыйнага партала.
Якія іспыты будуць здаваць пасля 9 класа
У 2023 годзе выпускнікі базавай школы павінны будуць здаць чатыры іспыты. Раней дзеці здавалі толькі тры.
- беларуская мова (пераказ)
- руская мова (пераказ)
- матэматыка (пісьмовая праца)
- гісторыя беларусі (білет)
У спіс далалі іспыт па гісторыі Беларусі. Яго раней здавалі выпускнікі 11-х класаў. У сувязі з гэтым ў 9-м класе з’явіцца новы навучальны модуль — «Вялікая Айчынная вайна».
Што будуць здаваць пасля 11 класа
У 2023 годзе выпускнікі школ будуць здаваць:
- цэнтралізаваны іспыт (ЦІ) па рускай альбо беларускай мове (на выбар)
- ЦІ па матэматыцы
Раней выпускнікі 11-х класаў здавалі таксама іспыты па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Апошні ўвялі ў 2013 годзе, але з 2023 навучальнага года адмянілі.
Што яшчэ зменіцца для выпускнікоў 11-х класаў
З 2023 навучальнага года абітурыент, які зарэгістраваўся на цэнтралізаваны іспыт, акрамя гэтага можа зарэгістравацца для праходжання ЦТ, але не больш чым па трох прадметах і акрамя матэматыкі і мовы, якія ён здае на цэнтралізаваным іспыце.
Што такое цэнтралізаваны іспыт і чаму гэта не ЦТ
Вучні 11 класаў у Беларусі з 2023 года будуць здаваць два сумешчаных іспыта па прыцныпе ЦТ. Гэта будуць матэматыка і мова (на выбар — беларуская ці руская). Адбывацца такія цэнтралізаваныя іспыты будуць не ў школах. Па краіне будзе каля 100 пунктаў для здачы такога іспыта.
Пасля яго здачы навучэнец атрымае сертыфікат па 100-бальнай сістэме адзначэння. Па спецыяльнай шкале вынік перавядуць у 10-бальную адзнаку, якую выставяць у школьны журнал і па сярэднеарыфметычным прынцыпе вылічаць выніковую адзнаку, якую выставяць у атэстат.
Чытайце таксама:
Абітурыент-2023: якія змены і навінкі будуць у наступным цэнтралізаваным іспыце