Адам Мальдзіс. Фота: bel-jurist.com
Астравецкі райвыканкам 24 чэрвеня 2022 года ўсё ж прысвоіў Астравецкай раённай бібліятэцы імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса. Праўладныя блогеры прасілі адмяніць гэтае рашэнне. Але былі і тыя, хто выступіў у абарону дзеяча.
У чэрвені бягучага года ў Астравецкі райвыканкам паступіў зварот членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» аб ўвекавечанні памяці Адама Мальдзіса. Бібліятэку перайменавалі згодна з рашэннем № 461 «Аб перайменаванні дзяржаўнай установы культуры «Астравецкая раённая бібліятэка». Працэдуру прысваення правялі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык у адказ на запыт актывісткі Вольгі Бондаравай. Адказ Вольга размясціла ў сваім Telegram-канале.
Адам Мальдзіс — савецкі і беларускі літаратуразнаўца, літаратурны крытык, публіцыст, празаік, перакладчык, доктар філалагічных навук. Памёр ва ўзросце 89 гадоў у студзені 2022 года. Мае Ордэн Францыска Скарыны (дзяржаўная ўзнагарода) і медаль «100 гадоў БНР». Заслужаны дзеяч культуры Польшчы. Пісаў для «СБ-Беларусь Сегодня». Узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францішка Скарыны. Быў сябрам Уладзіміра Караткевіча.
13 ліпеня Вольга ад асобы грамадскага аб’яднання «Гродзенскі гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Аркона» звярнулася ва ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, «каб прасігналізаваць аб дзівацтвах, якія адбываюцца ў Астраўцы». Яна мяркуе, што кіраўніцтва Астравецкага райвыканкамане мела рацыі, калі «цішком прагаласавала за прысваенне дзяржаўнай установе культуры імя прапольскага дзеяча і махрыстага нацыяналіста Адама Мальдзіса».
«Улічваючы той факт, што ва ўпраўленне культуры таксама паступіў зварот у падтрымку ініцыятывы Астравецкага райвыканкама па прысваенні раённай бібліятэцы імя А.І. Мальдзіса, як вядомага дзеяча навукі і культуры, выбітнага ўраджэнца Астравецкага раёна, адмена рашэння ў цяперашні час не плануецца», — паведамілі ў гарвыканкаме.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…