Ілюстрацыйнае фота politring.com
Інфармацыю ў суполцы ў Instagram «hrodna. like», Telegram-канале «Гродна Like», суполцы ў Facebook «Hrodna. life» і Youtube-канале «Hrodna Life» прызналі экстрэмісцкай. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 8 ліпеня 2022 года. Рэсурсы з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 25 ліпеня.
Што паслужыла прычынай, рэдакцыі пакуль невядома.
13 чэрвеня той жа суд прызнаў экстрэмісцкай прадукцыю аднайменнай старонкі Hrodna.life ў Instagram. Праз два тыдні экстрэмісцкай назвалі інфармацыю і на старонцы пад новай назвай. Экстрэмісцкімі таксама прызналі візуальныя матэрыялы — малюнкі, лагатып, вадзяной знак.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пагражае адміністрацыйная адказнасць — паводле арт. 19.11 КаАП. Рэдакцыя паведаміць, як дзяліцца нашай інфармацыяй бяспечна.
У ліпені 2021 года суд Ленінскага раёна прызнаў Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім. Прычынай сталі выяўленыя сілавікамі публікацыі, якія эксперты палічылі «накіраванымі на распальванне сацыяльнай і іншай варожасці». Прыкметы экстрэмізму і распальвання варожасці экспертная камісія знайшла ў некаторых каментарах чытачоў. Той Telegram-канал рэдакцыя выдаліла.
Разам з сацсеткамі Hrodna.life у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 25 ліпеня трапілі інтэрнэт-рэсурсы «polskieradio. pl «і «polskieradio24. pl» — рашэннем суда Ленінскага раёна Гродна ад 20 ліпеня 2022 года. А таксама інтэрнэт-рэсурс пад назвай «Беларускі народны трыбунал» — рашэннем суда Ленінскага раёна Гродна ад 8 ліпеня 2022 года.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…