Навіны

Дзевятоўку зноў чакае ўшчыльненне: з новымі дамамі з’явіцца дзіцячы сад і сквер

Групу жылых дамоў збіраюцца пабудаваць у ў мікрараёнах «Дзевятоўка-6,7». Будынкі будуць вышынёй 8−11 паверхаў. Пабудуюць паркоўку, дзіцячы сад і арганізуюць сквер. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце гарвыканкама.

Дамы размесцяцца на ўчастку плошчай 4,83 га. Ён з’явяцца ў цэнтральнай частцы мікрараёнаў «Дзевятоўка-6,7». Гэта ўчастак паміж вул. Белыя Росы і «Алмі», вул.Малышчынскай, мікрараёнам «Дзевятоўка-8» і іншай жылой забудовай.

Садок, пляцоўкі і паркоўка

Праект прадугледжвае пляцоўку для будаўніцтва дзіцячага садка ў цэнтры мікрараёна на 60 месцаў. Там жа будуць пачатковыя класы на 40 месцаў.

Пабудуюць аўтамабільную паркоўку з разліку 1: 1. Праезды і паркоўкі размесцяць па перыметры жылой забудовы. Тратуары запраектаваныя так, каб забяспечваць больш свабоднае і бяспечнае перамяшчэнне людзей. Каля пешаходных магістраляў прадугледжаны азеляненне і алеі. Запраектаваны сквер з гульнявымі і спартыўнымі пляцоўкамі і пляцоўкамі для адпачынку.

Двары добраўпарадкуюць за кошт пакрыццяў праездаў, пляцовак, тратуараў. У іх размесцяць пляцоўкі для гульняў дзяцей, для адпачынку насельніцтва, чысткі хатніх рэчаў, збору цвёрдых камунальных адходаў і захоўвання ровараў. Для перамяшчэння маламабільных груп насельніцтва створаць безбар’ернае асяроддзе.

Вырашаць у верасні

Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 26 ліпеня па 19 жніўня. Азнаёміцца з планам можна ў вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасе: плошча Антонія Тызенгаўза, 3, г. Гродна. Прэзентуюць праект там жа 2 жніўня, а 15.00. Аб выніках слуханняў паведамляюць да 2 верасня.

Раней казалі аб ушчыльненні Дзевятоўкі-3.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025