Небяспечна нізкі ўзровень вады Нёмана на 11 ліпеня абмяжоўвае суднаходства на ўчастку 18 кіламетраў у раёне населенага пункта Пералом – мяжа з Літвой, паведаміў “Перспективе” Гродзенскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У цэлым на рэках Гродзенскай вобласці назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ад -4 да +2 см. тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах +17,0 … +22,0 с.



