Навіны

У Гродне адзначаць Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (праграма)

Дзень вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе адзначаць 16 ліпеня. Ён пачнецца мітынгам і ўскладаннем кветак у парку Жылібера і працягнецца канцэртамі аматарскіх калектываў у цэнтры. Увечары на Паповіча пакажуць фільм 2022 года пра вайну ад «Беларусьфільма».

Парк Жылібера

10:00−10:30 — мітынг з ускладаннем кветак да помніка загінулым партызанам;

12:00−17:00 — гарадскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў «З каханнем, песняй і цяплом». Сёлета ён упершыню пройдзе на адкрытай пляцоўцы;

12:00−17:00 — праца інтэрактыўнай пляцоўкі Цэнтра рамёстваў «Спадчына» і цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна;

17:00−19:00 — майстар-класы па сацыяльным танцам.

На працягу дня будуць працаваць атракцыёны, святочны гандаль і кірмаш вырабаў ручной працы.

Вуліца Дзяржынскага

10:30−11:00 — урачыстая перадача гораду новых тралейбусаў.

Пляцоўка ля моладзевага цэнтра"Гродна"

13:00−16:00 — канцэртная праграма духавога аркестра заслужанага калектыву Беларусі «Гродзенская капэла», творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і музычнага тэатра «Рада»

Арт-пляцоўка на Тэльмана, 4

16:00−18:00 — канцэртная праграма аматарскіх калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і музычных школ Гродна.

Савецкая вуліца

10:00−19:00 — выстава-кірмаш работ рамеснікаў ад аб’яднання «Гарадзенскі каларыт».

Вуліца Паповіча, 3

22:00 — кінапаказ пад адкрытым небам фільма «Падрыў» — сумесны кінапраект адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і кінатэатра «Кастрычнік». Фільм зняты «Беларусьфільмам» у 2022 годзе. Ён расказвае аб працы атрадаў падлеткаў-добраахвотнікаў, якія ў 1945 годзе, да заканчэння вайны, чысцяць вызваленыя тэрыторыі ад мінаў і снарадаў.

Пышкі

18:00−20:00 — свята Ленінскага раёна.

Уваход на ўсе мерапрыемствы — вольны.

Чытайце таксама: С песнями от охраны и выставкой сельхозтехники: в Гродно отпраздновали День Независимости

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025