Дзень вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе адзначаць 16 ліпеня. Ён пачнецца мітынгам і ўскладаннем кветак у парку Жылібера і працягнецца канцэртамі аматарскіх калектываў у цэнтры. Увечары на Паповіча пакажуць фільм 2022 года пра вайну ад “Беларусьфільма”.

Парк Жылібера

10:00-10:30 – мітынг з ускладаннем кветак да помніка загінулым партызанам;

12:00-17:00 – гарадскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “З каханнем, песняй і цяплом”. Сёлета ён упершыню пройдзе на адкрытай пляцоўцы;

12:00-17:00 – праца інтэрактыўнай пляцоўкі Цэнтра рамёстваў “Спадчына” і цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна;

17:00-19:00 – майстар-класы па сацыяльным танцам.

На працягу дня будуць працаваць атракцыёны, святочны гандаль і кірмаш вырабаў ручной працы.

Вуліца Дзяржынскага

10:30-11:00 – урачыстая перадача гораду новых тралейбусаў.

Пляцоўка ля моладзевага цэнтра”Гродна”

13:00-16:00 – канцэртная праграма духавога аркестра заслужанага калектыву Беларусі “Гродзенская капэла”, творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і музычнага тэатра «Рада»

Арт-пляцоўка на Тэльмана, 4

16:00-18:00 – канцэртная праграма аматарскіх калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і музычных школ Гродна.

Савецкая вуліца

10:00-19:00 – выстава-кірмаш работ рамеснікаў ад аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”.

Вуліца Паповіча, 3

22:00 – кінапаказ пад адкрытым небам фільма “Падрыў” – сумесны кінапраект адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і кінатэатра “Кастрычнік”. Фільм зняты “Беларусьфільмам” у 2022 годзе. Ён расказвае аб працы атрадаў падлеткаў-добраахвотнікаў, якія ў 1945 годзе, да заканчэння вайны, чысцяць вызваленыя тэрыторыі ад мінаў і снарадаў.

Пышкі

18:00-20:00 – свята Ленінскага раёна.

Уваход на ўсе мерапрыемствы – вольны.

Чытайце таксама: С песнями от охраны и выставкой сельхозтехники: в Гродно отпраздновали День Независимости