Навіны

Аўтуховіч аб’явіў у судзе сухую галадоўку. Што стала прычынай?

Зняволены Мікалай Аўтуховіч аб’явіў сухую галадоўку. Гэта адбылося 11 ліпеня ў час чарговага судовага пасяджэння, паведаміла прапагандыстка Людміла Гладкая ў сваім Telegram-канале.

Прычынамі для пачатку галадоўкі Аўтуховіча стала тое, што зняволенаму прыходзяць лісты толькі ад маці і ён не атрымоўвае газет.

Працэс па справе Аўтуховіча. Фота: БелТА

Аўтуховіч не першы, хто аб’явіў сухую галадоўку сярод падсудных

Сухую галадоўку 29 чэрвеня аб’явіў абвінавачаны па справе Аўтуховіча Уладзімір Гундар. Тады ён паведаміў, што калі да яго ўжыюць гвалт, ён «ускрыецца». 1 ліпеня стала вядома, што Гундар трымае галадоўку ў карцары.

Уладзімір Гундар. Фота: «Гродзенскай праўды»

9 ліпеня Гундар выйшаў з карцара і пачаў піць ваду, але галадоўку працягвае. Падчас пасяджэння 11 ліпеня ён быў за кратамі ў адных майтках, бо адзенне зняволеных прасвечваюць рэнтгенам, а Гундар лічыць, што гэта негатыўна паўплывае на яго здароўе. Пасля абеда ён апрануўся, а таксама аб’явіў, што скочныў галадоўку, бо «з'явіліся некаторыя вынікі», паведаміў Telegram-канал «Право имеют» са спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясна».

Чытайце таксама:

Абвінавачаны па справе Аўтуховіча абвясціў сухую галадоўку. Яго прывялі на пасяджэнне ў трусах

Избиение, оговоры, пытки и давление. 10 фактов о деле Автуховича, которые мы узнали только в зале суда

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025