Зняволены Мікалай Аўтуховіч аб’явіў сухую галадоўку. Гэта адбылося 11 ліпеня ў час чарговага судовага пасяджэння, паведаміла прапагандыстка Людміла Гладкая ў сваім Telegram-канале.
Прычынамі для пачатку галадоўкі Аўтуховіча стала тое, што зняволенаму прыходзяць лісты толькі ад маці і ён не атрымоўвае газет.
Аўтуховіч не першы, хто аб’явіў сухую галадоўку сярод падсудных
Сухую галадоўку 29 чэрвеня аб’явіў абвінавачаны па справе Аўтуховіча Уладзімір Гундар. Тады ён паведаміў, што калі да яго ўжыюць гвалт, ён «ускрыецца». 1 ліпеня стала вядома, што Гундар трымае галадоўку ў карцары.
9 ліпеня Гундар выйшаў з карцара і пачаў піць ваду, але галадоўку працягвае. Падчас пасяджэння 11 ліпеня ён быў за кратамі ў адных майтках, бо адзенне зняволеных прасвечваюць рэнтгенам, а Гундар лічыць, што гэта негатыўна паўплывае на яго здароўе. Пасля абеда ён апрануўся, а таксама аб’явіў, што скочныў галадоўку, бо «з'явіліся некаторыя вынікі», паведаміў Telegram-канал «Право имеют» са спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясна».
Чытайце таксама:
Абвінавачаны па справе Аўтуховіча абвясціў сухую галадоўку. Яго прывялі на пасяджэнне ў трусах