На тэрыторыі філіяла “Гродна Азот” завода “Хімвалакно” выявілі труп супрацоўніка Дэпартамента аховы МУС. Пацверджанне або абвяржэнне здарэння ў афіцыйных крыніцах пакуль не з’явілася.

Гэта здарылася 6 ліпеня, паведаміў канал “Право им**т” са спасылкай на “Рабочы Рух”. Міліцыянту быў 21 год. Паводле непацверджаных звестак, ён застрэліўся з табельнай зброі. Вядома, што ў паставой будцы адзін ён знаходзіўся не больш за 2 гадзіны.

Труп выявілі пры змене варты каля 19:00. Прадстаўнікі руху паведамілі, што кіраўніцтва спрабуе захаваць здарэнне ў таямніцы.