У Беларусі з’явілася пяць новых экстрэмісцкіх фарміраванняў. Гэта Telegram-чаты з Гродзенскай вобласці. Рашэнне «аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці» прыняў КДБ 30 чэрвеня.

Экстрэмісцкім фарміраваннем прызналі аб’яднаных пасродкам Telegram-чатаў, якія ажыццяўляюць «экстрэмісцкую дзейнасць». Гэта чаты:

  • «Гордые Гродненцы»,
  • «Гордые Волковычане»,
  • «Гордые Слонимчане»,
  • «Гродно 97%»
  • «Лида 97%».

У пералік экстрэмісцкіх фармаванняў іх ўключылі 5 ліпеня.

Што рабіць падпісчыкам?

Цяпер дастаткова пашырыліся «магчымасці» стаць удзельнікам экстрэмісцкага фармавання, распавёў юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка. Пакарання за падпіскі, у тэорыі, не будзе. Падпіска не сведчыць, што чалавек збіраецца садзейнічаць ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці. З практыкі - могуць быць адміністрацыйныя спагнанні і крымінальныя абвінавачванні

А вось рэпост — гэта ўжо дзейнасць, якая дапамагае экстрэмісцкаму фарміраванню.

Добрай стратэгіі абароны па такога роду справах няма, паколькі не працуе права і прававыя інстытуты.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост