У Беларусі з’явілася пяць новых экстрэмісцкіх фарміраванняў. Гэта Telegram-чаты з Гродзенскай вобласці. Рашэнне “аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці” прыняў КДБ 30 чэрвеня.
Экстрэмісцкім фарміраваннем прызналі аб’яднаных пасродкам Telegram-чатаў, якія ажыццяўляюць “экстрэмісцкую дзейнасць”. Гэта чаты:
- «Гордые Гродненцы»,
- «Гордые Волковычане»,
- «Гордые Слонимчане»,
- «Гродно 97%»
- «Лида 97%».
У пералік экстрэмісцкіх фармаванняў іх ўключылі 5 ліпеня.
Што рабіць падпісчыкам?
Цяпер дастаткова пашырыліся “магчымасці” стаць удзельнікам экстрэмісцкага фармавання, распавёў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка. Пакарання за падпіскі, у тэорыі, не будзе. Падпіска не сведчыць, што чалавек збіраецца садзейнічаць ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці. З практыкі – могуць быць адміністрацыйныя спагнанні і крымінальныя абвінавачванні
А вось рэпост – гэта ўжо дзейнасць, якая дапамагае экстрэмісцкаму фарміраванню.
Добрай стратэгіі абароны па такога роду справах няма, паколькі не працуе права і прававыя інстытуты.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост


