Нечаканы вынік суда за абразу міліцыянта Казлоўскага: справу спынілі, іск аб кампенсацыі адмянілі

Суд Ляхавіцкага раёна спыніў справу за каментар пад публікацыяй з фота Уладзіміра Казлоўскага — старэйшага лейтэнанта міліцыі Ленінскага РАУС Гродна. Прычына спынення справы ў тым, што дзеянне «не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі», а з моманту напісання каментара мінула ўжо два гады. Пра гэта паведаміла «Берасцейская вясна».

Уладзімір Казлоўскі пасля пікета Сяргея Ціханоўскага ў Гродне 29 траўня 2020 года. Фота. Hrodna.life.

Судзя Наталля Буднік спыніла справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) супраць Алены Бабко. Таксама Буднік адмяніла іск на 2000 рублёў аб кампенсацыі за маральныя пакуты міліцыянта.

Прычынай спынення справы стаў тэрмін прыцягнення да адказнасці [два гады — Hrodna.life], а таксама тое, што злачынства «не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі».

За што судзілі Алену Бабко

У траўні 2020 года Алена Бабко пакінула каментар у «Одноклассниках» пад пастом пра міліцыянта Казлоўскага, які ўпаў падчас пікета Сяргея Ціханоўскага ў Гродне. У пасце было напісана: «Як думаеце, атрымае гэты малады чалавек прэмію Оскар за лепшую мужчынскую ролю?».

На наступны дзень 31 траўня 2020 года, Бабко напісала яшчэ адзін каментар. Ужо пад іншым пастом, але пра таго ж міліцыянта.

У сакавіку 2022 года да Алены прыйшлі з вобшукам. У яе вынялі тэлефон і далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы. Суд над жанчынай адбыўся 3 чэрвеня 2022 года. Хаця яе не асудзілі, суддзя вырашыла канфіскаваць тэлефон як «прыладу здзяйснення злачынства».

Хто такі старэйшы лейтэнант Уладзімір Казлоўскі

Уладзімір Казлоўскі - той самы міліцыянт, які падчас пікету 29 мая 2020 года ў Гродне паваліўся на зямлю падчас затрымання Сяргея Ціханоўскага. Пазней у міліцыянта выявілі ўдар пярэдняй брушной сценкі, але яго не шпіталізавалі.

Чытайце таксама: Милиционер, который упал на пикете Тихановской в Гродно, ранее уже участвовал в «политических «делах

Каго яшчэ судзілі за абразу Казлоўскага

За абразу Казлоўскага 2 верасня 2021 года паводле арт. 369 КК асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» мінчука Руслана Літвіна. Паводле абвінавачання, 31 кастрычніка 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар пад фота Казлоўскага ў Telegram-канале «Каратели Беларуси».

Казлоўскі ў той раз не прыехаў на суд і заявіў прэтэнзію на 1500 рублёў за нібыта маральную шкоду. Суд пазоў Казлоўскага задаволіў.

Па той жа артыкуле асудзілі мінчука Андрэя Васілеўскага — 27 кастрычніка 2021 года ён атрымаў 2,5 гады «хатняй хіміі». Абвінавачванне грунтавалася на каментары ў «Аднакласніках».

Казлоўскі тлумачыў, што ў той дзень яму прыйшло «больш за тысячу абраз, пагроз прымянення гвалту ў дачыненні да яго, яго родных і блізкіх». Каментар абвінавачанага нібыта «дыскрэдытаваў яго ў вачах грамадскай думкі, нанёс удар па аўтарытэце, прынізіў прафесійныя якасці».

У траўні 2021 на гродзенскіх судах па «Справе Ціханоўскага» ўчастковы Казлоўскі запатрабаваў ад аднаго з абвінавачаных 8000 рублёў маральнай кампенсацыі.

У снежні 2021 года суд Савецкага раёна Гомеля асудзіў 47-гадовага дальнабойшчыка Андрэя Дзямідава на тры гады «хіміі». Прычынай зноў стаў каментар пра Казлоўскага ў «Аднакласніках».

Таксама за абразлівы каментар у траўні 2022 года суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна асудзіў выхавацельку дзіцячага садка Святлану Анціпкіну на 1,5 «хатняй хіміі». З жанчыны спагналі 1,5 тыс. рублёў

За час усіх судовых паседжанняў Казлоўскі спагнаў за абразу сябе не менш за 5,5 тыс. рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025