Рэстаран “ШЭРВУД” адкрыўся 21 чэрвеня на Падольнай, 37. Раней тут быў рэстаран “Веранда”. Новае месца ўладальнікі пазіцыянуюць як “самы зялёны рэстаран Беларусі”. 

“Шэрвуд” на беразе Нёмана. У Гродне з’явіўся новы рэстаран - “самы зялёны ў Беларусі”
Рэстаран “ШЕРВУД”. Крыніца: Hrodna.life

“Мы хацелі стварыць установу, прасякнутую цудамі высокай кухні і чараўніцтвам уражанняў ад прыемнага баўлення часу. Так і нарадзіўся інтэр’ер напоўнены раслінамі і насычанымі фарбамі, асацыяцыяй з якімі стаў Шэрвудскі лес з яго гісторыяй пра дабро і цуды”, – сказалі Hrodna.life у рэстаране “ШЭРВУД”.

У інтэр’еры рэстарана выкарысталі цэглу, дрэва, ляпніну, а таксама расліны. Новыя ўладальнікі пакінулі тэрасу  з відам на  Нёман і чыгуначны мост. 

“Шэрвуд” на беразе Нёмана. У Гродне з’явіўся новы рэстаран - “самы зялёны ў Беларусі”
Рэстаран “ШЕРВУД”. Крыніца: Hrodna.life

Чытайце таксама: Выпіць каву з відам на Нёман ці знайсці таямнічае месца за Фарай Вітаўта. Топ-9 летніх пляцовак Гродна

Хто стаў шэфам

Шэф-повар новага рэстарана  – мінчанін Сяргей Крамянеўскі. Ён працаваў у мінскіх рэстаранах: “Maslow6”, “Pinki Bandinsky”, “Mona”, у латвійскім “Laivas”, а таксама ў іспанскіх рэстаранах з мішленаўскімі зоркамі “El celler de can roca” і  “MANAIRO”.

Сяргей не толькі стварыў меню для рэстарана, але і застаўся ў ім працаваць.

Што па чым

У “Шэрвудзе” падаюць стравы міжземнаморскай кухні. Акрамя зеляніны, гародніны, мяса, у меню ёсць морапрадукты: грабенчыкі і камчацкі краб.

Карпача з крэветак з рукалай і перцам чылі ў рэстаране каштуе 25 рублёў. Стэйк са свінной выразкі з брокалі, спаржай і соўсам – 26 рублёў.

Акрамя звычайнага меню з 12:00 па 16:00 прапануюць ланч-меню. У гэты час халаднік будзе каштаваць 4 рублі, бульбяное пюрэ – 2 рублі, а катлета “Папараць-кветка” – 5,5 рублёў.

На выхадных у рэстаране плануюць праводзіць сямейныя бранчы.

“Шэрвуд” на беразе Нёмана. У Гродне з’явіўся новы рэстаран - “самы зялёны ў Беларусі”
“ШЕРВУД”. Крыніца: Hrodna.life