Праходжанне аднаго з элементаў на конкурсе ў Мінску. Скрыншот відэа на minsknews.by
Лепшых кіроўцаў грамадскага транспарту выбіралі на конкурсе прафесійнага майстэрства на тэрыторыі «Тралейбуснага парка № 3» у Мінску. У спаборніцтве ўдзельнічалі кіроўцы з розных гарадоў Беларусі. Прадстаўнікі «Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення» занялі першае месца ў заліку запрошаных каманд, піша Newgrodno.
Конкурс праводзіцца штогод, яго асноўная мэта — папулярызацыя прафесіі кіроўцы грамадскага транспарту і прафілактыка аварыйнасці, піша «Минск-Новости». Папярэднія два гады праз каранавірус арганізатары праводзілі спаборніцтвы ў скарочаным фармаце, зараз вярнуліся да поўнага. Сёлета ў конкурсе 16 чэрвеня ўдзельнічалі 43 кіроўцы.
Адзін з этапаў адбору — тэарэтычны. На ім кіроўцы павінны адказваць на пытанні па правілах дарожнага руху. Асобна ацэньваюць навыкі кіравання тралейбусам: улічваецца хуткасць манеўравання і наяўнасць памылак. У фінальнай частцы выпрабаванняў ўсё больш відовішчна. Кіроўцы паказваюць некалькі фігур — «брама», розныя спосабы заездаў у гараж, рух «змейкай» пярэднім і заднім ходам. «Змейку» і «браму» складаней за ўсё выконваць на тралейбусе з «гармонікам», распавёў адзін з удзельнікаў Уладзімір Янучок.
Да гэтага, 3 чэрвеня, аналагічны конкурс праходзіў у Гродне. Тут яго праводзілі другі раз пасля 2019 года. У конкурсе ўдзельнічалі 17 каманд з розных гарадоў Беларусі і некалькі каманд з Расіі. Тады гродзенцам не дасталася першае месца ні ў асабістым, ні ў камандным заліку.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…