Лёгкаатлетычны забег “Гарадзенская вандроўка” вуліцамі горада прайшоў 19 чэрвеня. Яго ўдзельнікамі сталі каля 350 чалавек. Самым малодшым было ўсяго некалькі гадоў, самым старэйшым – больш за 60. Дарослыя ўдзельнікі беглі дыстанцыі 5 і 10 кіламетраў. Дзецям прапанавалі адлегласці ад 100 да 800 метраў. 

“На старт”

Адна з галоўных мэтаў забегу – прапаганда здаровага ладу жыцця, адзначыла перад стартам намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Таццяна Лідзяева. Яна спадзяецца, што гродзенцы будуць браць з удзельнікаў забегу прыклад.

“Фініш”

Першымі на дыстанцыі 5 км фінішавалі Аляксандр Гардзей (18.31), Мікалай Грышукевіч (18.46) і Сяргей Лявонаў (18.56). У забегу 10 км з найлепшымі вынікамі фінішавалі Уладзіслаў Прамаў (32.14), Кірыл Андрэйчык (32.33) і Дзмітрый Шкода (33.49).

Пераможцы забегу “Гарадзенская вандроўка” атрымалі грашовыя прызы і падарункі. Усіх удзельнікаў узнагародзілі медалямі.

Чытайце таксама: